У расійскай Іркуцкай вобласці дэмантавалі манументы ў памяць пра рэпрэсаваных палякаў і літоўцаў
Польскі помнік і літоўскі крыж у памяць пра рэпрэсаваных у 1937 годзе дэмантаваныя ў іркуцкім сяле Піваварыха на месцы масавых пахаванняў перыяду сталінскага тэрору, паведаміла мясцоваму выданню «Тайга» юрыстка і праваабаронца, аўтарка даследавання «Вялікі тэрор» Аксана Труфанава.

У свой час гэтыя манументы былі пастаўленыя на грошы звычайных жыхароў, а цяпер яны «нібыта перашкодзілі нейкаму праходу чыноўнікаў», адзначыла Труфанава. Якія менавіта чыноўнікі прынялі рашэнне, пакуль невядома.

У 1930-я гады побач з Піваварыхай знаходзілася спецзона НКВД, дзе расстрэльвалі палітвязняў. Даследчыкі ацэньваюць колькасць забітых тут у 15—17 тысяч чалавек.
Масавыя пахаванні знайшлі толькі восенню 1989 года пры садзейнічанні КДБ, пракуратуры і мясцовых навукоўцаў. На гэтым месцы адкрылі мемарыяльны комплекс памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Піваварыха».
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары