Свет

Эрдаган заяўляе, што турэцкая разведка забіла лідара «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган расказаў, што разведвальныя службы краіны высачылі і забілі лідара групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Хусейна аль-Курашы, піша ВВС.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

Паводле Эрдагана, аперацыя па нейтралізацыі джыхадыста адбылася ў Сірыі ў суботу, а турэцкая разведка сачыла за Курашы працяглы час. Ніякіх дадатковых падрабязнасцяў Эрдаган не паведаміў, а незалежнага пацвярджэння яго словаў на гэты момант няма.

Сірыйскія крыніцы паведамілі «Рэйтэрс», што аперацыя была праведзеная каля горада Джандарыс на поўначы Сірыі, недалёка ад мяжы з Турцыяй.

Аб прызначэнні Курашы лідарам ІД групоўка паведаміла ў канцы мінулага года; яго папярэднік, якога таксама звалі Курашы, быў забіты.

У лютым гэтага года амерыканскі спецназ высачыў месца, дзе хаваўся папярэдні лідар ІД Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы. Пасля перастрэлкі джыхадыст прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, у выніку чаго ён загінуў разам з членамі сваёй сямʼі. Тады прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што падчас гэтай аперацыі была «ліквідаваная сурʼёзная тэрарыстычная пагроза ўсяму свету».

Цяпер у Турцыі ў самым разгары перадвыбарная кампанія, прэзідэнцкія выбары пройдуць 14 мая, прычым, мяркуючы па апытаннях, у Эрдагана ёсць рэальны шанец прайграць іх.

Тэрарыстычны «халіфат» ІД калісьці займаў тэрыторыю ў 88 тыс. квадратных кіламетраў, ад усходняга Ірака да заходняй Сірыі. Пад ярмом тэрарыстаў жыло каля васьмі мільёнаў чалавек.

У 2017 і 2018 гадах ІД была разбітая на полі бою, спачатку ў Іраку, а потым у Сірыі. Аднак групоўка працягвае браць на сябе адказнасць за напады, такія як выбух у шыіцкай мячэці ў горадзе Кундуз на поўначы Афганістана. У выніку выбуху тады загінулі сама меней 50 чалавек, гэты тэракт стаў найбуйнейшым з моманту вываду амерыканскіх войскаў з краіны.

У ліпені мінулага года ААН папярэдзіла, што групоўка па-ранейшаму зʼяўляецца сурʼёзнай небяспекай. Па некаторых падліках, у шэрагах ІД знаходзяцца ад 6 тыс. да 10 тыс. джыхадыстаў у Сірыі і Іраку, яны знаходзяцца ў асноўным у сельскіх раёнах і перыядычна здзяйсняюць дыверсіі. Па даных ААН, найбольш актыўна яны дзейнічаюць у Афганістане, Самалі і ў басейне возера Чад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі29

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца5

Здавалася, гэта канец, але гэта стала пачаткам шляху да свабоднай Беларусі. Якім было самае недаацэненае паўстанне ў беларускай гісторыі4

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя84

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам26

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі29

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць