Свет44

Трамп хоча выселіць бяздомных з Вашынгтона

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер дамагацца выселення бяздомных жыхароў Вашынгтона.

Фота: Alex Brandon / AP

«Я збіраюся зрабіць нашу сталіцу больш бяспечнай і прыгожай, чым калі-небудзь раней. Бяздомныя павінны неадкладна пакінуць цэнтр горада. Мы дамо вам месцы для пражывання, але далёка ад сталіцы. А злачынцы — вам няма куды ісці. Мы пасадзім вас у турму, дзе вам і месца. Усё адбудзецца вельмі хутка, так жа, як на мяжы», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Дэталі свайго плана, які прадугледжвае не толькі барацьбу са злачыннасцю, але і «добраўпарадкаванне» Вашынгтона, Трамп мае намер прадставіць на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

«…Паказчыкі злачыннасці толькі пагаршаюцца, горад становіцца брудным і менш прывабным… Да з’яўлення намётаў, жабрацтва, бруду і злачыннасці сталіца была самым прыгожым горадам у свеце. Хутка яна зноў такой стане», — напісаў Трамп у асобным допісе.

Каментары4

  • .
    11.08.2025
    Трамп дзейнічае пад уплывам і па слядах Сталіна, які высяляў жабракоў і інвалідаў з Масквы за 101 км.
  • Filipp
    11.08.2025
    Звычайныя амерыканцы скажуць. Дзякуй
  • Шрэк
    11.08.2025
    Filipp, звычайныя амерыканцы жывуць па-за межамі DC, а тыя, якія ў межах, з’яўляюцца мізернай доляю звычайных.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю12

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю12

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць