Свет11

Памёр сузаснавальнік Intel Гордан Мур. Ён быў адным з тых, дзякуючы каму з'явіліся персанальныя камп'ютары

Сузаснавальнік карпарацыі Intel Гордан Мур, амерыканскі мільярдэр і інжынер, піянер паўправадніковай электронікі, чый «закон Мура» прадказваў няўхільны рост вылічальнай магутнасці, памёр у пятніцу ва ўзросце 94 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Гордан Мур. Intel Corporation

Дабрачынны фонд сям'і Intel і Мура паведаміў, што ён памёр у атачэнні сям'і ў сваім доме на Гаваях.

Мур пачаў працаваць над паўправаднікамі яшчэ ў 1950-х гадах. Стаўшы адным з сузаснавальнікаў кампаніі ў 1968 годзе, ён быў адным з тых інжынераў, дзякуючы якім працэсары Intel былі ўсталяваныя больш чым у 80% персанальных камп'ютараў у свеце.

У артыкуле, напісаным у 1965 годзе, Мур заўважыў, што дзякуючы ўдасканаленню тэхналогій колькасць транзістараў у крышталі мікрапрацэсара падвойваецца прыкладна кожны год. Яго прадказанне, што гэтая тэндэнцыя захаваецца, стала вядомая як «закон Мура». Пазней Мур змяніў часовы складнік закона — не за год, а ўсё ж такі за два гады.

Гэта дапамагло падштурхнуць Intel і іншых вытворцаў мікрасхем да агрэсіўнага нацэльвання рэсурсаў на даследаванні і распрацоўкі, каб пераканацца, што эмпірычнае правіла працуе, піша агенцтва Reuters.

«Інтэгральныя схемы прывядуць да такіх цудаў, як хатнія камп'ютары, аўтаматычнае кіраванне аўтамабілямі і персанальнае партатыўнае камунікацыйнае абсталяванне», — пісаў Мур у сваім артыкуле за два дзесяцігоддзі да рэвалюцыі персанальных камп'ютараў — і больш чым за 40 гадоў да таго, як Apple выпусціла iPhone.

Пасля артыкула Мура чыпы сталі больш эфектыўнымі і пачалі імкліва таннець, што спрыяла значнай часткі сусветнага тэхналагічнага прагрэсу і дазволіла з'явіцца не толькі персанальным камп'ютарам, але і такім гігантам інтэрнэту, такім як Apple, Facebook і Google.

Мур працаваў у кампаніі Intel на розных кіруючых пасадах з 1968 года, пакінуўшы пасаду старшыні савета дырэктараў у 2006 годзе.

«Безумоўна, прыемна апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час», — цытуе Reuters інтэрв'ю Мура, якое той даў у 2005 годзе.

У апошнія гады канкурэнты Intel, такія як Nvidia, сцвярджалі, што «закон Мура» больш не дзейнічае, паколькі паляпшэнні ў вытворчасці мікрасхем замарудзіліся. Аднак, нягледзячы на спад вытворчасці, з-за якога карпарацыя Intel у апошнія гады страціла долю рынку, цяперашні гендырэктар кампаніі Пэт Гелсінгер усё ж заяўляе, што, на яго думку, «закон Мура» па-ранейшаму дзейнічае.

Яшчэ адзін сузаснавальнік кампаніі Intel Эндру Гроў памёр у сакавіку 2016 года.

Смартфоны ствараюць пагрозу псіхічнаму здароўю падлеткаў

Штучны інтэлект: як Google плануе перахапіць лідарства ў гэтай галіне 

Свет стаіць на парозе распаўсюджвання 6G-сувязі. Што яна прынясе?

Каментары1

  • R.I.P.
    25.03.2023
    Волат навукова-тэхнічнага прагрэсу. Беларусы, адукоўваймася ды стварайма высокатэхналагічныя кампаніі, мацуйма Беларускую Супольнасць. Тэхналогіі – на службу Вольнай Беларусі.

    Жыве IT – Жыве Беларусь!

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць