Грамадства66

Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб «Пагоня»

Як стала вядома «Віцебскай вясне», 3 сакавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу мясцовага прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча і прысудзіў яму штраф памерам 70 базавых велічынь, што складае 2590 рублёў.

Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Быццам ён без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў. А заключалася гэта ў тым, што ён размясціў сваё фота ў фэйсбуку, якое суправаджалася графічнай выявай сцяга Украіны і герба «Пагоня». Таксама на старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага сцяга.

Падчас судовага пасяджэння Юрый Татарыновіч віну не прызнаў.

Каментары6

  • Паа
    22.03.2023
    Слава Украіне. Бацька Наш Бандэра. Жыве Беларусь!!!
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    22.03.2023
    Ідыёты! Што вы мінусуеце! Барон Мюнхгаўзен, сапраўды пахаваны ў Глыбокім! Ёсць і магіла ў наяўнасці і крыж чыгунны на ёй з надпісам па-нямецку "фон Мюнхгаўзен", і быў ён парафіянінам Глыбоцкага касцёла -- на тое ёсць і запіс у касцельнай кнізе... На Вішнёвым фэсце -- вядоўца, апрануты ў форму Мюнхгаўзена і прамаўляе, дарэчы, па-беларуску!
    Ну, так, гэта не той літаратурны герой, а цёзка. Але ж "барон", а не абы хто, ды яшчэ Мюнхгаўзен!
  • Скрупулёзно говоря
    22.03.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, і помнік выкаваны цёзку, а не сапраўднаму барону, аўтару тых прыгодаў ?

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй5

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй5

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць