Каханне і сэкс77

Беларускі брэнд захацеў аблегчыць мужчынам падбор бялізны ў падарунак жонкам. Але пайшло не туды

Напярэдадні 8 Сакавіка ў акаўнце брэнда Mark Formelle з’явіліся два допісы, якія выклікалі палярную рэакцыю. 

Фота: інстаграм Mark Formelle

Каб мужчынам было лягчэй высветліць, які ж размер бялізны пасуе канкрэтнай жанчыне, маркетолагі Mark Formelle прапанавалі параўноўваць жаночыя грудзі з гароднінай і садавіной. Для параўнання былі прапанаваныя капуста, гранат, лімон, ківі, апельсін, яблык ды мандарын.

Ідэя, аднак, выклікала абурэнне жанчын. Многія палічылі параўнанні Mark Formelle проста прыніжальнымі. Вось некалькі папулярных каментароў:

«Па-першае, гэта нейкае зневажальнае і недарэчнае параўнанне. Па-другое, бюстгальтар без прымеркі купляць нельга, бо ад таго, наколькі ён добра і правільна сядзіць, наўпрост залежыць здароўе жанчыны! Ваш маркетолаг праваліў заданне на ўсе 1000%. Замест станоўчых водгукаў атрымаеце кучу хейту ад жанчын».

«Вось так і губляецца мэтавая аўдыторыя брэнда. Але калі гэта хвалявала беларускі бізнэс?»

«Ой, а чаму з трусамі на 23 лютага такога не было?»

«Мала што цэны ставіце р*сійскія (пэўна на р*сію працуеце, што ўжо ганьба), дык яшчэ й параўноўваць грудзі з садавіной, што дэгуманізуе. Падвойная ганьба, карацей. Горш толькі zen wear. Адно расчараванне ў мясцовых вытворцах апошнім часам, сумна».

На пост брэнда адрэагавала і фемінісцкая супольнасць GIRLS POWER BELARUS. Яна адзначыла сумнеўнасць параўнання жаночага цела з капустай, ківі і яблыкамі, а таксама заўважыла: «Шматлікія жанчыны выдатна ведаюць памеры бялізны сваіх мужоў/хлопцаў і сыноў і купляюць яе без садавінна-гароднінных асацыяцый».

На само свята 8 Сакавіка Mark Formelle выпусціў іншы пост — з гіфкай мужчын у бялізне ад самога брэнда, якія віншуюць жанчын танцам.

Гэтым разам карыстальнікі сацсетак абурыліся тым, што на свята, якое звязваюць з барацьбой за жаночыя правы, прыхільніцы брэнда атрымалі стэрэатыпна сэксісцкае віншаванне:

«У мяне няма слоў ад шоку ад таго, у што ператварылі гэтае свята. 8 Сакавіка — Міжнародны Дзень Жаночай Салідарнасці і Барацьбы з Эмансіпацыяй і Гендарнай Няроўнасцю. І барацьба з гендарнай няроўнасцю ідзе да гэтага часу і пастаянна. Лепш бы рэчы зрабілі з фемінісцкімі і актывісцкімі надпісамі, напрыклад: My Body — My Choice, No Harassment, No Rape, No Misogyny і гэтак далей. Але не відэа з мужчынамі ў трусах, гэта выглядае максімальна крынжова».

«Калі шчыра, то абсалютна не эстэтычна і не святочна! Была ў вас даўно рэклама, дзе мужчыны шыюць трусы, вось там было знята проста супер, а гэта проста Антысэкс… восьмае, сакавіка, лезе ў трусы рука… ну прама…»

«Найгоршае віншаванне ў жыцці… куды скаціўся «Марк Фармэль».

Аднак у дадзеным выпадку большасць каментатараў былі задаволеныя святочнай публікацыяй:

«Узрушвае! Так радасна назіраць, што вы ўвасабляеце свае ідэі без сарамлівасці)) Адзін з самых любімых і прасунутых брэндаў на беларускім рынку❤ Са святам жаночую частку вашай каманды!»

«Шыкоўныя мужчыны! Дзякуй за добры настрой».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • антысэкс
    09.03.2023
    ка пуста... лі мон
    ну "спасіба", што
    не з вушамі параўналі... розных сабачак
  • Деванный воин
    10.03.2023
    именно поэтому я уже как 20 лет с*ать хотел на 8 марта и 23 февраля.
  • Чытач
    10.03.2023
    Такі савок у маркетынгу, што нават смешна. І яшчэ гэтыя "дарагія мужчыны"... І смайлы...
    SMM-менеджару 17 гадоў?

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА25

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы2

Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу2

Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі1

Больш за 10 выбухаў прагрымелі ў сталіцы Катара. Гэта вынік ракетных удараў Ізраіля8

Кірыл Руды расказаў, чым беларускія айцішнікі адрозніваюцца ад індыйскіх10

Літва ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй на час вучэнняў8

Пратэстоўцы-зумеры ў Непале заявілі, што краіна перайшла пад іх поўны кантроль14

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА25

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць