Эканоміка77

Кобальт, найважнейшы матэрыял для акумулятараў, раптоўна з'явіўся на сусветных рынках у вялікай колькасці

Як знікла перашкода на шляху да больш экалагічнай энергетыкі?

Выява: pixabay

Яшчэ год таму глабальная нястача на рынку ўсяго аднаго металу мог адзін сарваць энергетычны пераход (так званы пераход з выкапнёвай энергетыкі да энергетыкі, якая базуецца на аднаўляльных крыніцах). Мала таго, што кобальт — найважнейшы матэрыял для акумулятараў — здабываўся занадта павольна, каб задаволіць імклівы попыт на яго, дык яшчэ і львіная доля вядомых запасаў знаходзілася ў Конга, нестабільнай краіне з вялізным узроўнем карупцыі і выкарыстаннем дзіцячай працы. Аднак раптоўна цана на блакітны метал (якая вырасла больш чым удвая з лета 2021 па вясну 2022 года і складала 82 000 даляраў за тону) абвалілася да 35 000 даляраў, што недалёка ад гістарычнага мінімуму.

Часткова гісторыя звязаная са змяншэннем попыту. Большая частка кобальту трапляе ў акумулятары, якія сілкуюць смартфоны, планшэты і ноўтбукі. Попыт на іх, і без таго моцны ў 2010-я гады, выбухнуў падчас пандэміі COVID-19. З тых часоў ён паменшыўся, бо людзі цяпер праводзяць усё ж менш часу з гаджэтамі, чым у часы лакдаўнаў. А з падзеннем попыту на бытавую электроніку знізіўся і попыт на кобальт. Нават бум электрамабіляў не быў дастатковым, каб супрацьстаяць гэтаму, бо вытворцы зрабілі ўсё магчымае, каб скараціць выкарыстанне супердарагога (раней) металу.

У той жа час прапанова расце, прычым хутка: па прагнозах аналітыкаў вытворчасць кобальту ў Конга ў гэтым годзе вырасце на 38% — да 180 000 тон. Найбольш уражвае паралельны ўсплёск інданезійскага экспарту, які, паводле прагнозаў, дасягне 18 000 тон у гэтым годзе, у параўнанні з практычна нулявой здабычай некалькі гадоў таму.

На іншых рынках нізкія цэны прымушаюць вытворцаў закрываць шахты. Але гэта не тычыцца кобальту. Хоць цана ўжо апусцілася ніжэй за пункт бясстратнасці для многіх шахтаў, буйныя гульцы на рынку могуць цярпець нізкія цэны, таму што кобальт — пабочны прадукт здабычы медзі і нікелю, якія застаюцца дарагімі. Вытворцы электрамабіляў ва ўсім свеце стараюцца падтрымліваць дружалюбныя адносіны з Інданезіяй дзеля нікелю, распачынаючы і фінансуючы праекты, якія сярод іншага даюць доступ да вытворчасці кобальту.

У гэтым годзе цэны ўсё яшчэ могуць крыху вырасці, бо спекулянты імкнуцца атрымаць выгадныя ўгоды. Аднак пасля 2025 года насоўваецца яшчэ адзін абмежавальнік росту цаны. Да гэтага часу першая хваля акумулятараў для электрамабіляў, тэрмін службы якіх звычайна складае да васьмі гадоў, пачне перапрацоўвацца, што зменшыць патрэбу ў новых пастаўках.

Такім чынам, незалежна ад таго, наколькі хутка будзе паскарацца энергетычны пераход, блакітнае золата наўрад ці будзе тармазіць развіццё больш экалагічнай энергетыкі. 

Каментары7

  • Чел
    27.02.2023
    Так Конго или Индонезия? Или для автора это примерно одно и то же?
  • За Свабоду!
    28.02.2023
    Ecology , Ага, толькі расійскія нафта і газ экалагічныя, якія там ветракі...

    "Я был в Германии, у Меркель, видел ветряки,
    И рядом с ними на земле лежали червяки.
    Они просили взять с собой, к берёзкам у реки,
    Телами выложив на поле «Путин, помоги!"©
  • Швабода головного мозга
    28.02.2023
    За Свабоду!,В США у меня киловат час электроэнергии стои 4 цента . У знакомых в Германии 50 центов благодаря отказу от атомных станций и переходу на всякие ветряки и прочую лабуду. Главное сменить совковую идеологию на такую же но с чалавеческим лицом и тогда за свабоду будет легче кувыркаться в лайне.  

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена57

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма16

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела32

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена57

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць