Свет11

Устаноўкі «Пэтрыёт» могуць дапамагчы Украіне, але звязаныя з гэтым рызыкі для НАТА

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Байдэна, магчыма, пагадзілася перадаць Украіне зенітныя ракетныя комплексы «Пэтрыёт», але гэта рашэнне можа стварыць праблемы для абароны НАТА, піша ў калонцы для брытанскай Guardian эксперт Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) Джэк Уотлінг.

Фота: AP

«Пэтрыёт» — адна з самых магутных у свеце сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. <…> Акрамя абароны ўкраінскіх гарадоў, прадастаўленне такіх сродкаў СПА сярэдняй далёкасці можа таксама вызваліць частку магчымасцяў для ўкраінскіх ракетных сістэм С-300, пашырыўшы даступнае паветранае прыкрыццё над лініяй фронту», — піша Уотлінг.

Пры гэтым ён адзначае, што сістэмы «Пэтрыёт» не забяспечаць неадкладную абарону Украіны — гэта складаная сістэма як з пункту гледжання эксплуатацыі, так і абслугоўвання, і для таго, каб яна запрацавала ва Украіне, патрэбны час.

Украіна ўсё больш залежыць ад дапамогі партнёраў у галіне артылерыйскіх боепрыпасаў і бранятэхнікі, але такая залежнасць можа абярнуцца рызыкай, паколькі запасы менавіта гэтай ваеннай дапамогі абмежаваныя і патрэбныя самім заходнім саюзнікам.

Попыт на ракеты для «Пэтрыёт» ёсць і ў партнёраў ЗША, напрыклад, Швецыі і Саудаўскай Аравіі, піша Уотлінг. Апошняя штомесяц мае патрэбу ў іх для абароны ад удараў з боку хусітаў. Аб'ёмы ж вытворчасці ракет застаюцца нізкімі, адзначае Уотлінг.

«Аслабелая абаронная прамысловасць НАТА пакінула альянс у дрэнным становішчы для падтрымкі працяглых высокаінтэнсіўных аперацый. У выпадку такіх сістэм, як «Пэтрыёт», задача ўскладняецца, паколькі вытворчасць такой высокадакладнай зброі, як ракеты СПА, займае значна больш часу, чым вытворчасць некіравальных артылерыйскіх снарадаў», — піша Уотлінг.

Па даных амерыканскіх СМІ, ЗША ў бліжэйшы час ухваляць пастаўку сістэм «Пэтрыёт» Украіне. Гэтыя звесткі пакуль не пацверджаны афіцыйна.

Каментары1

  • Андрусь
    20.12.2022
    То вы пастаўце колькі Пэтрыатаў у тыле, каб інфраструктуру ад абстрэлаў прыкрываць, а на фронт збярыце параскіданыя ў пустэльнях Хаймарсы збярыце ды з дасягальнасцю такой, якая б перавышала Грады і магла разбурыць лагістычныя ланцугі да фронту.Тады вайна не будзе зацягвацца, а скончыцца хутчэй і не трэба будзе той аслабелай прамысловасці моцна напружвацца. 

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць