Кіно66

«Тры сасны» (Three Pines) — новы дэтэктыўны серыял пра канадскую глыбінку

Гэты серыял ад Prime Video заснаваны на знакамітых дэтэктыўных раманах Луізы Пені пра канадскіх вяскоўцаў, вакол якіх разгортваюцца загадкавыя гісторыі. Вы апынецеся ў самым сэрцы Канады і ў гісторыі, дзе забойства — усяго толькі пачатак клубка таямніц.

Фота: кадр з фільма

У сэрцы гэтага серыяла знаходзіцца інспектар Арман Гармаш — дэтэктыў і сапраўдны джэнтльмен. Для канадцаў, якія любяць літаратуру, гэты персанаж — тое ж самае, што для брытанцаў — Пуаро ці Холмс, тлумачыць Variety.

Выбар акцёра на ролю Гармаша быў адным з важнейшых элементаў серыяла, і Альфрэд Маліна, які ў выніку і ўвасобіў дэтэктыва, з задачай справіўся. Ён улавіў сапраўдную, мягкую сутнасць свайго героя, яго дабрыню і назіральнасць, і перадае гэта з першага моманту свайго з’яўлення на экране.

Падзеі серыяла адбываюцца ў выдуманым гарадку, створаным на аснове роднага горада Пені, канадскага Ноўлтана. У першым сезоне «Трох соснаў» ёсць чатыры асобныя загадкавыя гісторыі пра забойствы. Не расчаруйцеся першымі дзвюма серыямі — яны могуць падацца слабымі, але гэта толькі праз тое, што шоу на той час яшчэ не вызначыла да канца свой характар. Так мы і атрымліваем павольны пачатак, ды і ахвяра ў ім здаецца не самай прыемнай.

На шчасце, мы маем цэлы сезон, каб раскрыць усю загадку ў яе поўнай прыгажосці, у чым крыецца сапраўдная геніяльнасць гэтай экранізацыі кніг. Гарнаш спрабуе раскрыць першае забойства і ў той жа час пачынае расследаваць знікненне маладой прадстаўніцы карэнных народаў. Суд Квебека не пагадзіўся шукаць яе, бо дзяўчына нібыта збегла сама, нягледзячы на тое, што, па словах яе родных, яна б ніколі іх не кінула.

Гэтай сюжэтнай лініі няма ў першакрыніцы. Яна — прапанова ад стваральнікаў «Трох соснаў» пагутарыць пра актуальную проста цяпер праблему, калі ў Канадзе паліцыя не расследуе знікненні жанчын, якія належаць да карэнных народаў. Відавочна, што аўтары шоу жадаюць асэнсавана даследаваць гэтыя гісторыі, што яны робяць з павагай і чуласцю.

Але серыял «Тры сасны» глыбока пагружаецца і ў культуру цяперашняй Канады. Персанажы выкарыстоўваюць то французскую, то англійскую мову, часам ад іх чуваць тыпова канадскія выразы, і пад паверхняй усёй гісторыі кіпіць працяглая напружанасць паміж франкамоўнымі і англамоўнымі жыхарамі краіны.

Адаптаваць папулярную кнігу (ці серыю кніг) у серыял і не згубіць пры гэтым нюансаў першакрыніцы — цяжкая задача. Тым больш цяжка рабіць гэта, калі ты пашыраеш свет кнігі і паляпшаеш арыгінальную працу. І серыял «Тры сасны» бліскуча спраўляецца з абедзвюма задачамі.

Калі серыял падоўжаць на другі сезон, мы пачуем яшчэ шмат сакрэтаў пра яго персанажаў. Цяпер жа мы маем кароткую, але прыемную адаптацыю, поўную культур і гісторый, якія заслугоўваюць, каб іх пачулі ва ўсім свеце, і пры гэтым аддаюць належнае раманам, на якіх яны заснаваныя.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,2/10

Rotten Tomatoes — 78% (крытыкі), 68% (гледачы)

Чытайце таксама:

«1899» — серыял, што застаецца загадкай да самага канца

Украінскія дакументалкі можна будзе паглядзець анлайн на кінафэсце — за даляр або наогул бясплатна

Каментары6

  • пожарный Аль Глиньеки может завязать 14 вишневых хвостиков в минуту и 911 хвостиков за один час
    11.12.2022
    Vir, вы стары брюзге ) 
  • Vir
    11.12.2022
    пожарный ... A jasče the criminal police inspector Henri Grandin (Robert Thomas(?) "look for a woman") taksama maje boļs vysokija kaciroūki, čym toj Cholms ! Chto skaža, sto heta nia tak -  toj nia maje racyi... 
  • лора палмер
    11.12.2022
    жVir, вы (аматар рашэн-водка) нават не ў стане пабачыць гульні слоў - брюзге-рюсске
    дык аба што з вамі можна гаварыць?)

    Жвір, вы куды больш савецкі (русскі), чым жыхары Беларусі. так - больш нават, чым тыя, каторыя т.зв. ябацькі. вось такі вось парадокс

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі42

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі42

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць