Грамадства77

У Чырвоны касцёл паставілі «крызіснага менеджара». Гэта можа быць умова лукашэнкаўцаў

На пасаду адміністратара ў Чырвоны касцёл прызначаны прэс-сакратар Каталіцкага касцёла ў Беларусі Юрый Санько. Пра функцыі Уладзіслава Завальнюка нічога не паведамляецца.

Уладзіслаў Завальнюк

«Ксёндз-канонік Юрый Санько прызначаны адміністратарам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску для вядзення спраў, звязаных з рамонтам і будаўнічымі працамі ў парафіяльнай святыні, у якасці афіцыйнага прадстаўніка парафіі і Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі ў вядзенні перамоў з дзяржаўнымі ўладамі», — паведамляе Catholic.by.

«Часовае размяшчэнне і вядзенне парафіяльнай дзейнасці абшчыны касцёла святога Сымона і святой Алены будзе адбывацца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Панны ў Мінску (архікафедра, пл. Свабоды, 9)», — гаворыцца ў паведамленні Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі адносна далейшага функцыянавання парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

З моманту канфіскацыі Чырвонага касцёла ксёндз Уладзіслаў крытыкаваў кіраўніцтва Касцёла ў Беларусі за фактычную бяздзейнасць, падымаў пытанне канфіскацыі, прыцягваў увагу СМІ. Ён кіраваў парафіяй Чырвонага касцёла 30 гадоў.

Пасля таго, як быў закрыты касцёл, Завальнюк уладкаваўся дворнікам пры парафіі.

25 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустракаўся з апостальскім нунцыем Антэ Ëзічам. Па афіцыйнай інфармацыі, гаворка ішла пра пытанні супрацы дзяржавы і Касцёла. Магчыма, на той сустрэчы і было агучанае патрабаванне ўладаў адхіліць ксяндза Уладзіслава Завальнюка — актыўнага святара, які цесна супрацоўнічаў з грамадзянскай супольнасцю краіны. «Наша Ніва» не мае інфармацыі, што канкрэтна абмяркоўвалася на сустрэчы Макея з Ëзічам.

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Мітрапаліт Станеўскі стварыў «калегіяльнага» пробашча для парафіі святога Сымона і святой Алены. Што гэта азначае?

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў дворнікам пры Чырвоным касцёле 

Каментары7

  • BLR
    01.12.2022
    О як
  • хх
    01.12.2022
    это этот, который хотел сделать с костелом это -
    https://realt.onliner.by/2017/10/09/krasnyj-kostel ?
  • Чаркашкварка
    01.12.2022
    BLR, а як? Касцел польске гэта такiя жа прыспасабленцы i двулiчнiкi як i маскоуская бпц.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць