Каталіцкі іерарх звярнуўся да вернікаў з пасланнем на Адвэнт, перадкалядны пост. Сярод іншага ён шмат увагі надаў ацэнцы сучаснага грамадска-палітычнага становішча.

«Грамадства расколата. Свет знаходзіцца на парозе новай сусветнай вайны (…) Таму Адвэнт, які распачынаецца, і святы Божага Нараджэння будуць для нас складанымі», — напісаў ён.
Арцыбіскуп прыгадаў таксама сітуацыю з Чырвоным касцёлам і заклікаў да малітваў аб хутчэйшым аднаўленні набажэнстваў у зачыненым храме.
Мітрапаліт эмерыт згадаў таксама людзей, якія «церпяць з-за несправядлівасці, зняволення, хваробы, страты блізкіх і іншых нягодаў». Ён заклікаў да салідарнасці з імі і да «матэрыяльнай і духоўнай падтрымкі».
Працягваючы разважанне пра «справы гэтага свету», арцыбіскуп напісаў, што «неадэкватным з’яўляецца чалавек, які топіцца і не хапаецца за ратавальны круг, які яму кідаюць». Нягледзячы на складанасць навакольнай рэчаіснасці, іерарх заклікаў «працягваць любіць Бога і бліжняга».
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары