Грамадства

Рамонт моста на праспекце Жукава: на Чыгуначнай адкрылі рух транспарту

З сакавіка гэтага года вядзецца рамонт пуцеправодаў на праспекце Жукава над чыгуначнымі пуцямі ў раёне станцыі «Мінск-Сартавальны» і на скрыжаванні з вуліцай Чыгуначнай. Сёння адкрылі рух па вуліцы Чыгуначнай непасрэдна пад мостам, піша Onliner.by.

Рамонт вядуць на палове моста па чарзе (цяпер працуюць на няцотным баку). Рух арганізаваны па дзвюх палосах у кожным напрамку. Пасля адкрыцця праезду па вуліцы Чыгуначнай заторы павінны стаць меншыя. Раней аўтамабілістам даводзілася рухацца ў аб'езд.

На самім мосце працягваюцца працы. Мяркуючы па фатаграфіях, яго ўмацавалі: замест ранейшых трох пралётаў паставілі чатыры. Акрамя таго, павялічылі шырыню моста, каб сфарміраваць па чатыры паласы ў кожным кірунку.

Мяркуючы па пашпарце аб'екта, будаўніцтва цалкам скончыцца толькі ў маі наступнага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну13

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу2

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне8

Дэпартаванай з Беларусі жыхарцы Гвінеі вярнулі дачку, якую трымалі ў дзіцячым доме ў Менску1

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну13

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць