Грамадства33

Пасля артыкула «СБ» на Лідчыне пашкодзілі помнік на магіле палякаў

Невядомыя вандалы падзяўблі помнік на магіле жаўнераў Польскага Войска, загінулых у 1920 годзе, каля вёскі Феліксава Лідскага раёна. Выданне польскай меншасці ў Беларусі «Głos z-nad Niemna» апублікавала фотаздымкі надмагілля. Бачна, што яно пасечанае ўдарамі невядомага прадмета.

Фота: glosznadniemna.pl

27-28 верасня 1920 года ў гэтых ваколіцах адбывалася так званая бітва пад Крывавым Борам, якая была часткай Нёманскай бітвы — апошняй вялікай бітвы польска-бальшавіцкай вайны. Там палеглі жаўнеры Мінскага і Віленскага палкоў 1 Літоўска-Беларускай дывізіі Польскага Войска.

На магіле жаўнераў пастаўлены сціплы помнік з крыжам і надпісам «Жаўнерам 1920 года. Суайчыннікі».

Фота: glosznadniemna.pl

У Беларусі масава руйнуюць помнікі і магілы жаўнераў Арміі Краёвай. Гэта першы раз, калі вандалы замахнуліся на помнік жаўнерам, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны. Аднак у гэтым выпадку почырк вандалаў аказаўся іншы. Калі помнікі Арміі Краёвай знішчалі цяжкай тэхнікай, то помнік жаўнерам 1920 года проста пашкодзілі, піша Most.media.

Выданне робіць дапушчэнне, што вандалы дзейнічалі не па загадзе, а невядомыя хуліганы маглі зрабіць гэта пад уплывам лукашэнкаўскай прапаганды, якая разгарнула ў Беларусі антыпольскую істэрыю.

Як звяртае ўвагу Most.media, прапагандыстка Людміла Гладкая апублікавала 5 кастрычніка ў «СБ» рэпартаж з Гродзенскай вобласці, у якім, між іншым, абурылася тым, што на помніку жаўнерам Польскага Войска на лідскіх могілках ёсць надпіс, што яны «загінулі за радзіму ў 1919-1920 гадах».

«За радзіму, разумееце? То-бок ужо тады Заходнюю Беларусію (у тэксце «Белоруссию» — MOST) польскія акупанты лічылі сваёй. У мяне пытанне: у гэтай сітуацыі нічога не бянтэжыць дзяржслужачых, спецыялістаў, якія адказваюць за ідэалогію, гістарычную памяць на месцах? Не бянтэжыць людзей, якія павінны быць гаспадарамі ў раёне?» — абуралася пару тыдняў таму прапагандыстка.

Каментары3

  • Мойша
    28.10.2022
    Што за скоцтва, гэта ж магіла, псаваць магілы гэта нізасць найглыбейшага ўзроўню.
  • Жар
    28.10.2022
    Нічога не зьмянілася з цягам часу. Некалі старыя апавядалі, як камсамольцы расстрэльвалі на могілках помнікі "сацыяльна варожым" ім памерлым, ды зносілі крыжы, і вось іхныя паслядоўнікі робяць тое самае. На тых помніках і цяпер адтуліны ад куляў бачныя. Розніца ў тым, што ў той час беларускай моладзі ў камсамоле не было, не йшлі, дык арудвалі завазныя, бранска-смаленскія. А цяпер во сыстэма выгадавала сваіх вырадкаў.
  • Гость
    28.10.2022
    Мертвые не ответят , но живые запомнят

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць