Ежа33

Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна

Вы ведалі, што з буракоў можна рабіць слодычы? Пакаштуйце гэты смачны і карысны кекс, каб зразумець, як гэта працуе.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць бураковы кекс, вам спатрэбіцца:

  • масла ці алей для змазвання формы
  • 225 грамаў мукі
  • палова чайнай лыжкі харчовай соды
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку (без горкі)
  • палова чайнай лыжкі молатай карыцы
  • 180 грамаў алею
  • 225 грамаў цукру
  • 3 яйкі (аддзяліце жаўткі ад бялкоў)
  • 150 грамаў сырога ачышчанага бурака
  • сок паловы лімона + трохі лімоннага соку для глазуры
  • 75 грамаў разынак
  • 75 грамаў рознага насення (напрыклад, насенне сланечніку, гарбуза і льну)
  • 8 сталовых лыжак цукровай пудры
  • мак для ўпрыгожвання (калі маеце)
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце для кекса прастакутную форму і высцеліце яе паперай для выпякання.
  2. Прасейце разам муку, соду, разрыхляльнік і карыцу.
  3. Узбівайце міксерам алей і цукар, пакуль яны добра не змяшаюцца. Потым уводзьце ў гэтую сумесь жаўткі па адным і перамешвайце масу пасля кожнага дадавання. Натрыце бурак на буйной тарцы і ўмяшайце яго ў яечную сумесь, потым дадайце туды ж сок паловы лімона, разынкі і насенне. Узбівайце, пакуль сумесь не стане аднароднай.
  4. Працягвайце павольна ўзбіваць міксерам яечную сумесь і адначасова з гэтым дадавайце ў яе сумесь мукі з содай і разрыхляльнікам.
  5. Узбівайце бялкі амаль што да стадыі цвёрдых пікаў. Акуратна ўмяшайце іх у цеста з дапамогай металічнай лыжкі (але сачыце за тым, каб сумесь атрымалася як мага больш аднароднай). Выліце сумесь у форму для кекса і выпякайце яго 50—55 хвілін, прычым праз 30 хвілін пасля пачатку выпякання накрыйце кекс фольгай. Праверце гатоўнасць кекса з дапамогай шпажкі: ён павінен быць толькі крыху вільготны ўнутры. Пакіньце кекс у форме на 20 хвілін і потым дастаньце яго, каб кекс ахаладзіўся.
  6. Каб згатаваць глазуру, прасейце ў міску цукровую пудру і дадайце тую колькасцю лімоннага соку, якая неабходная, каб глазура павольна сцякала па кексе (то-бок прыкладна тры чайныя лыжкі). Перамяшайце глазуру, каб у ёй не засталося камячкоў, апырскайце ёй кекс і пасыпце яго макам. Пакіньце кекс настаяцца перад падачай.

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Мясны хлеб — незвычайная страва, а лёгка гатуецца

Рэцэпт на выхадныя. Пірожныя паштэйш — візітная картка партугальскай кухні

Каментары3

  • п л ох а я хо з йа й к а
    16.10.2022
    225 грамаў цукру на 225 грамаў мукі ?
    ці не занадта салодка? *опа не сліпнецца ў сёе-таго?
  • боршч-катлеты катлеты-боршч.. надакучыла!
    16.10.2022
    дзе мая ўваскросшая з расчлянёнкі цэлая курыца?
    га?
    жда
  • Жук
    16.10.2022
    Для нашага краю гэта магчыма й нова, а ў суседзяў гэта даволі звыкла. Не, такія кексы не выпякаюцца масава, але ў час сьвятаў на кожным сьвяточным кірмашы ў наяўнасьці.

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць толькі адна ідэя, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў28

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»1

У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў3

Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь138

Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?12

У ДАІ адказалі, ці будуць уводзіць дзяржаўную рэгістрацыю электрасамакатаў 

У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі1

Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу2

«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць