Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Мясны хлеб — незвычайная страва, а лёгка гатуецца

Мясны хлеб — класіка нямецкай, швейцарскай і аўстрыйскай кухні. Часцей за ўсё яго ядуць з салодкай гарчыцай і хлебам, але варыянтаў падачы гэтай стравы можа быць бясконца шмат.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць мясны хлеб са свініны, вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка алею
  • 1 дробна нарэзаная вялікая цыбуліна
  • 1 здрабнёны зубок часныку
  • 500 грамаў свінога фаршу або сумесь са свінога і ялавічнага фаршаў
  • 175 грамаў свежых паніровачных сухароў (пажадана з белага хлеба)
  • 1 сталовая лыжка сушанага маярану або 2 сталовыя лыжкі нарэзанага свежага маярану
  • 1 чайная лыжка насення кмену
  • 1 чайная лыжка марской солі
  • 1 чайная лыжка молатага чорнага перцу
  • 2 яйкі (трэба іх узбіць)
  • 500 мілілітраў ялавічнага булёну (пажадана свежага)
  • 150 мілілітраў смятаны
  • свежы маяран для аздаблення (па жаданні)
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  2. Разагрэйце алей у вялікай патэльні і смажце ў ёй цыбулю на працягу 5 хвілін або пакуль яна не памякчэе, перыядычна памешвайце. Дадайце часнык і смажце яшчэ хвіліну, пастаянна перамешвайце.
  3. Пакладзіце цыбулю і часнык у вялікую міску і дадайце фарш, 150 грамаў паніровачных сухароў, маяран, кмін, соль і перац. Усё добра перамяшайце чыстымі рукамі, дадайце ўзбітыя яйкі і зноў перамяшайце. Сфармуйце з сумесі шар.
  4. Пакладзіце шар у цэнтр трывалай формы для запякання і сфармуйце з яго доўгі бохан вышынёй каля 4 сантыметраў. Пасыпце яго рэшткамі сухароў — іх трэба будзе трохі ўцерці ў паверхню бохана. Выліце ў форму вакол бохана 300 мілілітраў булёну.
  5. Выпякайце бохан у цэнтры духоўкі 20 хвілін, потым выліце рэшткі булёну ў форму і выпякайце хлеб яшчэ 10 хвілін да гатоўнасці. Акуратна перакладзіце яго на разагрэтую талерку і накрыйце фольгай.
  6. У нашай форме для запякання засталося трохі булёну — зробім з яго смачны соўс для хлеба. Пастаўце форму з рэшткамі булёну на сярэдні агонь і тушыце сумесь у форме некалькі хвілін, пакуль яе не стане нашмат менш — у выніку ў вас павінна атрымацца каля 100 мілілітраў вадкасці. Дадайце смятану і паступова ўсё падагрэйце, перамешваючы ўвесь час, потым запраўце на смак соллю і перцам.
  7. Працадзіце соус праз сіта.
  8. Аздобце мясны хлеб свежым маяранам, калі ён у вас ёсць, і падавайце яго з гарачым соусам.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты

Як трэба харчавацца, каб правільна старэць

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць