Усяго патроху11

Якія працэсы адбываюцца ў вашым целе, калі вы ясце бульбу?

Яе карысныя ўласцівасці залежаць ад спосабу гатавання. Вараная бульба добра праяўляе сябе, калі мы клапоцімся пра здаровую фігуру, а вось бульба-фры мае адваротны эфект. Ужыванне бульбы можа паўплываць на нашу памяць і канцэнтрацыю. Тое, як вы яе прыгатуеце, будзе вызначаць ступень уплыву на арганізм, піша Onet.pl.

Бульба займае важную ролю ў беларускай кухні. Многія людзі не ўяўляюць сабе вячэру без гэтай гародніны. Што адбываецца ў нашым арганізме, калі мы яе ядзім? Аказваецца, усё залежыць ад таго, у якім выглядзе мы спажываем караняплод.

Бульба ў дыеце для пахудзення

Магчыма, у гэта цяжка паверыць, але бульба можа стаць нашым хаўруснікам у барацьбе з лішняй вагой. Адварная бульба — нізкакаларыйная і сытная. Яна змяшчае шмат вугляводаў, харчовых валокнаў, а таксама з'яўляецца крыніцай калію, вітаміну С, вітамінаў В6 і B4 і фоліевай кіслаты. Яшчэ забяспечвае арганізм вітамінамі групы PP і цынкам.

Вараная бульба лічыцца адной з самых сытных страў. У даследаванні 2018 года пад назвай «Суб'ектыўнае пачуццё сытасці пасля ежы, якая змяшчае рыс, макароны і бульбу», даследчыкі параўноўвалі адчуванні ўдзельнікаў, якія елі розныя групы прадуктаў, і прыйшлі да высновы, што пасля ежы, якая змяшчае бульбу, пачуццё сытасці трымалася даўжэй, людзі былі менш галоднымі і былі больш задаволеныя, чым пры спажыванні іншых прадуктаў.

Аднак варта падкрэсліць, што гаворка ідзе пра адварную бульбу. Бульба-фры, смажаная бульба ці нават адварная, але пададзеная з тлустым соусам — не нашы саюзнікі ў захаванні здаровай фігуры.

Бульба для здаровых костак

Жалеза, кальцый, фосфар, магній і цынк, якія змяшчаюцца ў бульбе, станоўча ўплываюць на здароўе костак. Па гэтай прычыне добра ўключаць у свой рацыён адварную або запечаную бульбу. Недахопам бульбы ў рацыёне можа быць тое, што з-за высокага ўтрымання вугляводаў яна можа выклікаць праблемы з узроўнем цукру ў крыві, таму людзям, хворым на цукровы дыябет, варта быць асабліва ўважлівымі.

Бульба ў дыябетычнай дыеце

Рэгулярнае ўжыванне тэрмічна апрацаванай бульбы, напрыклад, бульбы-фры, можа павялічыць рызыку дыябету, высокага крывянога ціску і сардэчных захворванняў. Але калі замяніць порцыю бульбы-фры порцыяй адварной або запечанай бульбы і пакінуць яе астываць (потым можна яшчэ раз разагрэць), крухмал, які там змяшчаецца, ператворыцца ва ўстойлівы крухмал — ён будзе засвойвацца даўжэй, што азначае, што цукар будзе паступаць у кроў павольней.

Бульбу варта спалучаць з бялком — нятлустай ялавічынай, рыбай, курыцай або яйкам. Гэта спалучэнне дапамагае прадухіліць рэзкія скокі цукру ў крыві.

Бульба для зніжэння халестэрыну

Клятчатка, калій, вітаміны С і В6, якія змяшчаюцца ў бульбе, таксама станоўча ўплываюць на падтрыманне належнага ўзроўню халестэрыну ў крыві. Аптымальны ўзровень халестэрыну зніжае рызыку развіцця атэрасклерозу. Уключэнне ў рацыён адварной бульбы станоўча паўплывае на крывяносныя сасуды і можа знізіць рызыку сардэчных захворванняў.

Бульба для забеспячэння арганізма жалезам

Даследаванне навукоўцаў з Оксфардскага ўніверсітэта паказала, што бульба з'яўляецца сапраўды добрай крыніцай жалеза для нашага арганізма. Яны выявілі, што жалеза, якое змяшчаецца ў ежы з бульбы (у розных камбінацыях), пакрывае 33 працэнты сутачнай патрэбнасці ў жалезе для жанчын дзетароднага ўзросту.

Бульба, каб палепшыць памяць і канцэнтрацыю

У адной вялікай бульбіне змяшчаецца каля 57 мг халіну, які падтрымлівае памяць і канцэнтрацыю. Дарослыя мужчыны павінны атрымліваць 550 мг, а дарослыя жанчыны — 425 мг халіну за дзень. Ужыванне варанай або запечанай бульбы можа станоўча паўплываць на памяць і канцэнтрацыю ўвагі.

Калі адварная бульба пазітыўна ўплывае на наша здароўе, то смажаная ў фрыцюры прынясе нам больш шкоды, чым карысці. Даследаванні паказалі, што ўжыванне бульбы, смажанай у фрыцюры, а таксама іншых страў, прыгатаваных такім чынам, можа ўплываць на пагаршэнне канцэнтрацыі ўвагі, памяці і ўзмацняць запаленчыя рэакцыі ў мозгу.

Каментары1

  • Драцянік
    18.09.2022
    Цікава. Але няма калі адмыслова сачыць, і думаць, якой прыгатоўкі бульбу ясі. Якая ёсьць - тую й спажываеш. Самая простая й хуткая - вараная ў шалупіньні ("мундзіры").

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы19

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць