Затрымалі жонку палітзняволенага журналіста Дзмітрыя Лукшы. Цяпер яны абое на Валадарцы
Затрыманне Паліны Палавінкі адбылося яшчэ 2 чэрвеня, але праваабаронцы даведаліся пра гэта толькі нядаўна.

Вядома, што яе, як і мужа, абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 — актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Беларусі. Цяпер Паліну і Дзмітрыя утрымліваюць у СІЗА-1.
Дзмітрый Лукша быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску 11 сакавіка. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X». На момант затрымання Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.
Падтрымайце палітзняволеных мужа і жонку лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрый Міхайлавіч Лукша, Паліна Палавінка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары