Свет22

Зяленскі ўзнагародзіў палітыкаў, акцёраў і іншых вядомых замежнікаў, якія падтрымалі Украіну

Прэзідэнт Украіны Зяленскі прысвоіў дзяржаўныя ўзнагароды вядомым замежнікам, якія падтрымалі Украіну пасля пачатку вайны.

Пра гэта паведаміў у «Твітары» кіраўнік офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Ордэнам князя Яраслава Мудрага I ступені ўзнагароджаны прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Сярод узнагароджаных ордэнам князя Яраслава Мудрага II ступені — дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі, ордэнам князя Яраслава Мудрага IIІ ступені міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Розныя ўзнагароды атрымалі акцёрыры Шон Пэн, Бэн Стылер, Ліў Шрайбер і Джэсіка Чэстэйн, якія наведвалі Украіну пасля пачатку расейскага ўварвання 24 лютага.

Узнагароджаныя таксама карэспандэнт часопіса Time Сайман Шустэр, ізраільскі палітык Натан Шчаранскі, кіраўнік кампаніі-распрацоўніка беспілотнікаў «Байрактар» Халук Байрактар, члены групы Imagine Dragons і дызайнер Дома моды Balenciaga Дэмна Гвасалія.

Поўны спіс узнагароджаных, у якім больш за 110 чалавек, змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта Украіны. Беларусаў у спісе няма.

* * *

Удакладненне. У пачатковым варыянце артыкула амерыканскага журналіста Саймана Шустэра памылкова называлі Савікам.

Каментары2

  • Пціч
    30.08.2022
    Беларусаў там няма. Але галоўнае, адзначылі многа сапраўды годных дзеячоў. Магчыма, можна было б і болей. Па мойму.
  • дичка Макса Дизайнера
    31.08.2022
    ну й фотачка) "слугі народа"...

    дарэчы, а чаму сапраўды ў яго пярсцёнак на сярэднім пальцы? што ён украінцам гэтым хоча сказаць?

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць