Свет

Тэлеграм анансаваў будучыя продажы юзэрнэймаў

Стваральнік Тэлеграма Павел Дураў, уражаны вынікамі нядаўняга аўкцыёна wallet-імёнаў TON (The Open Network), анансаваў стварэнне пляцоўкі, на якой можна будзе купіць або прадаць юзернэймы ў тэлеграме, а ў будучыні і іншыя элементы экасістэмы, уключаючы стыкеры або эмодзі.

«Калі TON змог дамагчыся такіх уражлівых вынікаў, то ўявіце, наколькі паспяховым можа быць Telegram з ягонымі 700 мільёнамі карыстальнікаў, калі выставіць на аўкцыён даменныя імёны карыстальнікаў», — адзначыў Дураў.

Акрамя мільёнаў «прыгожых» зарэзерваваных адрасоў, накшталт @storm або @royal, можна было б выставіць на продаж усе чатырохлітарныя імёны карыстальнікаў (@bank, @club, @game, @gift і іншыя). Гэта можа стаць часткай платформы, дзе ўладальнікі юзэрнэймов маглі б перадаваць іх зацікаўленым асобам у рамках абароненых здзелак — з замацаваннем правоў уласнасці ў блокчэйне пры дапамозе смарт-кантрактаў, падобна да NFT.

Іншыя элементы экасістэмы тэлеграма, уключаючы каналы, стыкеры або эмодзі, пасля таксама могуць стаць часткай гэтага рынку. Пры гэтым у якасці базавага блакчэйну каманда месэнджара схіляецца выбраць TON, бо менавіта для яго яна «можа ствараць куленепрабівальныя смарт-кантракты».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць