Улада3939

Лукашэнка з Грыбаўскайтэ «пра ўсё дамовіліся»

На беларуска-літоўскім форуме кіраўнік Беларусі распавёў пра вынікі перамоваў са сваёй літоўскай калегай Даляй Грыбаўскайтэ.

На беларуска-літоўскім форуме кіраўнік Беларусі распавёў пра вынікі перамоваў са сваёй літоўскай калегай Даляй Грыбаўскайтэ.

Відэа: Лукашэнка на мяжы (www.lrytas.lt)

Лукашэнку пасцялілі чырвоны дыванок. Па ім ён увайшоў у памяшканьне выставачнага цэнтру.

На заявы Лукашэнкі прысутныя рэагавалі стрыманымі аплядысмэнтамі. Авацыяў не было.

Аляксандр Лукашэнка «вельмі задаволены» праведзенымі 16 верасьня ў Вільні перамовамі з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ.

«Мы пра ўсё дамовіліся», — дадаў ён.

Перамовы Лукашэнкі і Грыбаўскайце пачаліся аб 11 гадзіне. Замест запланаванай адной гадзіны яны доўжыліся амаль дзьве гадзіны. На пытаньне журналіста, чаму перамовы занялі столькі часу, Лукашэнка адказаў: «Хіба доўга? Нам падалося, што час прайшоў непрыметна».

Лукашэнка лічыць непрымальным навязваньне краіне выбару паміж Эўропай і Расеяй:

«Міжнародныя прыярытэты Беларусі дакладна вызначаныя на падставе нашых уласных нацыянальных інтарэсаў. Мяняць іх для атрыманьня імгненных і сумнеўных выгодаў мы ня маем намеру».

Паводле Лукашэнкі, Беларусі спрабуюць навязаць нейкі выбар паміж Эўропай і Расеяй, сьцьвярджаючы пра несумяшчальнасьць гэтых двух вэктараў.

«Лічу такую пастаноўку пытаньня няправільнай», — цытуе выступ Лукашэнкі на эканамічным форуме ў Вільні Інтэрфакс. — «Наша прынцыповая пазыцыя — быць сувязным мостам паміж Усходам і Захадам».

«Я хачу, каб эўрапейцы зразумелі, што нас нельга нахіляць, нас нельга прымусіць нешта рабіць. Мы адукаваныя людзі, і мы ведаем, што трэба рабіць і што мы можам. (…) Мы сьвята павінны берагчы беларускі народ і яго інтарэсы. Мы ня можам разбураць краіну — канстытуцыйны лад і той шлях, якім мы ідзем ужо болей за 10 гадоў. Ён прынёс нам пэўныя дывідэнды: мы першыя з рэспублік пасьлясавецкай прасторы падвоілі ВУП», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсьліў, што «Беларусь — эўрапейская дзяржава. Мы паступова дамагаемся і абавязкова даможамся таго, каб беларускія эканамічныя і сацыяльныя стандарты адпавядалі ўзроўню лепшых эўрапейскіх».

Гаворачы пра беларуска-літоўскія адносіны, прэзыдэнт выказаў упэўненасьць, што «нават некаторыя адрозьненьні ў геапалітычнай арыентацыі Беларусі і Літвы павінны нас не разьядноўваць, а служыць дапаўняльным элемэнтам выбудоўваньня канструктыўнага ўзаемадзеяньня па восі Захад — Усход».

«Шмат у чым ад гэтага залежыць бясьпека і стабільнасьць усяго рэгіёну», — папярэдзіў Лукашэнка.

Лукашэнка супраць высокіх цэнаў на шэнгенскія візы

Кіраўнік краіны разьлічвае, што Эўразьвяз прыме рашэньне зьнізіць кошты шэнгенскіх візаў.

«Уступленьне Польшчы і краінаў Балтыі ў Шэнгенскую зону значна ўскладніла перасоўваньне грамадзянаў. Чым правініўся беларускі народ? Калі вы ня любіце Лукашэнку, то рабіце захады супраць Лукашэнкі, але ня супраць беларускага народу.

Бо для Лукашэнкі віза за 60 эўра — гэта не праблема».

Гэтыя словы прысутныя ў залі сустрэлі сьмехам.

Лукашэнка просіць Эўразьвяз вярнуць гандлёвыя прывілеі

«Важным крокам, накіраваным на актывізацыю гандлю Беларусі і Эўразьвязу, магло б стаць аднаўленьне ўдзелу нашай краіны ў Абагульненай сыстэме гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу», — заявіў кіраўнік Беларусі ў Вільні.

«На сёньняшні дзень Эўразьвяз прымяняе да нас гандлёвы рэжым, аналягічны таму, які дзейнічае ў адносінах да ЗША, Аўстраліі, Японіі і шэрагу іншых перадавых індустрыяльна разьвітых краінаў. Цалкам відавочна, што рэальныя эканамічныя магчымасьці Беларусі і гэтых краінаў непараўнальныя, і мы знаходзімся ў менш выгодных умовах», — перадае Інтэрфакс словы Лукашэнкі.

«Беларусь аб'ектыўна прывабная для эўрапейскага бізнэсу», — перакананы Лукашэнка. У сваю чаргу, «Эўразьвяз важны для Беларусі як крыніца найноўшых тэхналёгіяў і інвэстыцыяў (…) Мы зацікаўленыя ў рэалізацыі энэргетычных, транспартных і экалягічных праектаў, вырашэньні агульных мытных праблемаў».

Ён лічыць «вельмі своечасовым зьяўленьне ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства», якое прадугледжвае пашырэньне супрацоўніцтва Эўразьвязу з эўрапейскімі суседзямі».

Лукашэнка пахваліўся, што «Беларусь адной зь першых сярод краін-удзельніцаў «Усходняга партнэрства» прыступіла да распрацоўкі канкрэтных рэгіянальных праектаў».

«Мы актыўна працуем на дадзеным напрамку зь Літвой, Эўрапейскай Камісіяй, калегамі з Польшчы, Украіны», — адзначыў беларускі прэзыдэнт.

Алесь Дашчынскі Радыё «Свабода»

Каментары39

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць