Свет

Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі аб'явіў пра сваю адстаўку. Але прэзідэнт яе не хоча прымаць 

Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі заявіў, што падае ў адстаўку. Падаражэнне жыцця, выкліканае высокай інфляцыяй і коштам энергарэсурсаў, стала сур'ёзнай праблемай для многіх еўрапейскіх краін, і Італія не стала выключэннем. Гэтае пытанне выклікала раскол у італьянскім ўрадзе.

Марыё Драгі падчас нядаўняга візіту ва Украіну. Фота: president.gov.ua

На праблемы з інфляцыяй накладаюцца складанасці з забеспячэннем краіны расійскім газам.

«Я вельмі баюся, што ў верасні сем'і стануць перад выбарам: аплачваць рахункі за электрычнасць або купляць ежу», — заявіў лідар партыі «Пяць зорак» Джузэпэ Контэ. Ягоная партыя, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, адмовілася падтрымаць ўрад на галасаванне аб вотуме даверу ў чацвер.

Прэм'ер, які стаміўся ад пастаянных спрэчак паміж партыямі, якія ўваходзяць у кааліцыю, заявіў яшчэ ў аўторак, што без «Пяці зорак» «ўрада Драгі не будзе». Таму ён можа падаць у адстаўку, у выніку будуць прызначаныя датэрміновыя выбары.

Сёння Драгі стрымаў сваё абяцанне і заявіў пра сваю адстаўку. Прэм'ерам ён быў з лютага 2021 года.

Перад гэтым у італьянскім Сенаце — верхняй палаце парламента — адбылося галасаванне, на якім парламентарыі пацвердзілі давер ураду на чале з Драгі. «За» вотум даверу прагаласавалі 172 сенатары, 39 выступілі супраць. Але «Рух пяці зорак» у галасаванні не ўдзельнічаў.

Драгі вызначаўся прынцыповасцю як у стаўленні да Масквы, так і ў пытанні барацьбы з карупцыяй. Яго называлі поўнай процілегласцю колішняга прэм'ера Сільвіа Берлусконі.

Неўзабаве пасля заявы Драгі стала вядома, што прэзідэнт Італіі Сержа Матарэла адстаўку ягоную прымаць адмовіўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць