Супрацоўнік «Нафтана», якога асудзілі агулам на 45 сутак, пяты дзень трымае сухую галадоўку
32-гадовага Барыса Жахоўскага затрымалі ў сярэдзіне мая ў Наваполацку на працоўным месцы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнік «Нафтана» ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання.
32-гадовага Барыса Жахоўскага затрымалі ў сярэдзіне мая ў Наваполацку на працоўным месцы. Першы суд над ім адбыўся 16 мая. Суддзя Вольга Баліка асудзіла Жахоўскага на 15 дзён арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Аднак на волю Барыс не выйшаў — на яго склалі новы пратакол паводле арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.
16 чэрвеня Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала на 15 сутак. Агулам Жахоўскага будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.
-
Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю
-
Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка
-
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў
Каментары