Звольненую з пасады намесніка кіраўніка Рассупрацоўніцтва Наталлю Паклонскую прызначылі на пасаду дарадцы генеральнага пракурора РФ.

«Мной спыняецца вядзенне сацыяльных старонак і якая-небудзь публічная дзейнасць. Цяпер буду займацца выкананнем пастаўленых Генеральным пракурорам Расіі задач у адпаведнасці з Федэральным законам «Аб пракуратуры РФ», — заявіла Паклонская.
Былая пракурорка Крыма і дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» пасля пачатку вайны выказвалася, што літара Z з'яўляецца сімвалам «трагедыі і гора».
Таксама Паклонская назвала ўварванне ва Украіну «катастрофай» і ўдзельнічала ў перадачы расійскай гуманітарнай дапамогі жыхарам захопленых рэгіёнаў.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары