Інтэрнэт і СМІ

Мікіта Мелказёраў запусціў відэа-падкаст па-беларуску з інтрыгоўнай назвай

Першы выпуск ўжо выйшаў на Ютубе.

Фота: скрыншот з Ютуб-канала Slodky Stony

Падкаст называецца Slodky Stony. Абмяркоўваць з героямі блогер будзе беларускія падзеі.

«Я доўгі час марыў пра падкаст і, так сталася, знайшлася магчымасць яго зрабіць, — піша блогер. — Гэта наш сумесны праект з Пашам Капусцёнкам. Мы разам вучыліся на журфаку і, узнавіўшы зносіны ў эміграцыі, вырашылі нешта зрабіць.

1. Нешта называецца Slodky Stony. Калі будзе нагода, растлумачу, чаму так.

2. Гэта падкаст у фармаце відэа.

3. Я размаўляю па-беларуску. Госці — як захочуць.

4. Мы абмяркоўваем выключна Беларусь. Я вельмі загнаўся нашым наратывам, які павінен змясціць суседскія. Пры ўсёй павазе.

5. Зроблены міні-пак з пяці выпускаў, які мы цалкам апублікуем да 13 чэрвеня.

6. Мэта — паспрабаваць. Ужо зразумела, што можна (і галоўнае) хочацца змяніць.

7. Гэта крафт па ўсіх накірунках. Калі будзе больш-менш добрая рэакцыя, будзем думаць, як рабіць гэта тлусцей. Тры, а не два чалавекі. Больш камер».

Назва падкаста — гульня слоў. Сяброўка Мікіты ў Варшаве аднойчы замест słodki słony (салодка-салёны) выпадкова вымавілі słodki stony. Гэта цікавая агаворка дужа спадабалася блогеру.

«Я адразу пажартаваў, што калі завяду падкаст, так і назаву яго. Атрымліваецца, што абяцанне стрымаў», — кажа Мікіта.

Першай госцяй падкаста стала Настасся Касцюгова — адна з арганізатарак жаночых пратэстаў і супрацоўніца офіса Святланы Ціханоўскай.

«Беларусь перад усім. Беларускі ютуб till we die», — падсумаваў Мелказёраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць