Вайна

Вадзім Пракоп’еў пра полк «Пагоня»: Каліноўцы прапанавалі нам прадэманстраваць жывучасць у канкурэнтнай барацьбе

Былы рэстаратар, а цяпер арганізатар беларускага вайсковага падраздзялення «Пагоня» ва Украіне Вадзім Пракоп'еў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» расказаў, хто камандуе падраздзяленнем, як арганізуецца яго забеспячэнне, калі ён пойдзе ў бой і якія адносіны з батальёнам Кастуся Каліноўскага. Пераказваем асноўныя моманты з гэтага інтэрв'ю. 

Вадзім Пракоп'еў

Паводле Пракоп'ева, падраздзяленне «Пагоня» нядаўна правяло на ўкраінскім палігоне баявыя стрэльбы з выкананнем тактычных задач, вывучэннем матэрыяльнай часткі правіл стральбы з розных відаў зброі, а таксама адпрацоўкай эвакуацыю параненых і наданне медычнай дапамогі. Заняткі праводзілі ўкраінскія інструктары-франтавікі.

Планы стварыць цэлы беларускі полк у Пракоп'ева не змяніліся, хоць пра канкрэтную колькасць у ім цяпер нічога пэўнага не гаворыцца. Пракоп'еў разважае, што тыя людзі, якія праводзяць навучанне на палігоне — гэта мускулы падраздзялення, а акрамя іх ёсць яшчэ мазгі, функцыі якіх — забеспячэнне выведкі ўсіх відаў, збор і аналіз звестак навакольнай абстаноўкі, арганізацыя і ўзаемадзеянне ўсіх відаў забеспячэння і планаванне баявых дзеянняў. Мазгі ўжо, маўляў, пабудаваныя, а цяпер застаецца нарошчваць мускулы.

У баявых дзеяннях падраздзяленне пакуль што ўдзелу не брала, такі досвед маюць толькі асобныя байцы. Калі падраздзяленне будзе гатовае да баявога зладжвання — вызначаць украінскія інструктары.

Што тычыцца камандавання ўласна падраздзялення, то з самага пачатку, як сцвярджае Пракоп'еў, зроблена стаўка на прафесійных вайскоўцаў, у шэрагах «Пагоні» служаць афіцэры беларускай арміі, якія з розных прычынаў і ў розны час з яе звольніліся.

Сам Пракоп'еў бачыць сваю ролю як арганізатара. Ён вядзе штабную работу, працуе з прэсай, вырашае пытанні забеспячэння. А таксама чытае курс англійскай мовы для байцоў падраздзялення, бо сярод іншага запланаваная праца і з інструктарамі з ЗША.

Першапачаткова полк утрымлівалі Пракоп'еў і група ягоных сяброў-бізнэсоўцаў на ўласныя сродкі, але цяпер, як ён лічыць, падраздзяленне прадэманстравала свой патэнцыял, таму ў хуткім часе можна звернуцца да патэнцыйных фундатараў, каб яны дапамагалі фінансава.

Што тычыцца аб'яднання з батальёнам імя Кастуся Каліноўскага, то Пракоп'еў не выключае сітуацыі, што ў нейкі момант два падраздзяленні маглі б аб’яднацца, і перамовы адносна гэтага вядуцца. Але падыходы ў іх адрозніваюцца.

Пракоп'еву каліноўцы прапанавалі прадэманстраваць жывучасць у канкурэнтнай барацьбе.

Нагадаем, што пра пачатак фармавання беларускага палка «Пагоня» Вадзім Пракоп'еў заявіў 30 сакавіка. У паведамленні гаварылася, што полк ствараецца з беларускіх афіцэраў дзеля абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласці Украіны. Паводле Пракоп’ева, «Пагоня» ўваходзіць у склад міжнароднага легіёна УСУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць