Грамадства

Сапега адпраўляюць у калонію на 6 гадоў, нягледзячы на супрацу яе і Пратасевіча са следствам

Вынесены прысуд Сафіі Сапега, якую затрымалі разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі рэйса Ryanair — 6 гадоў калоніі. 24-гадовую студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта абвінавачвалі ў тым, што яна была рэдактарам тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», які публікаваў асабістыя даныя сілавікоў. Ёй выставілі абвінавачванне па сямі артыкулах. А судзілі па двух. Яна пісала прашэнне на імя Лукашэнкі. 

Таксама Сапега абавязалі выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды на суму 167 500 рублёў і судовую пошліну — 7 488 рублёў.

23 мая 2021 года Раман Пратасевіч і Сафія Сапега ляцелі рэйсам авіякампаніі Ryanair па маршруце «Афіны — Вільня». Да Вільні Сапега і Пратасевіч не даляцелі — самалёт прызямліўся ў Мінску з-за паведамлення пра бомбу на борце. Маладых людзей знялі з рэйса і затрымалі.

14 чэрвеня на брыфінгу беларускіх уладаў аб пасадцы самалёта, у якім удзельнічаў і сам Раман Пратасевіч, упершыню былі афіцыйна названыя артыкулы, па якіх падазраюць Сапега. Кіраўнік СК Дзмітрый Гара распавёў, што першапачаткова дзяўчыну затрымалі ў аэрапорце па падазрэнні ў грубым парушэнні парадку, але «практычна адразу яна была прыцягнутая ў якасці абвінавачанай па іншай крымінальнай справе» — за распальванне сацыяльнай варожасці.

Праз некалькі дзён пасля брыфінгу Сапега і Пратасевіча перавялі пад дамашні арышт. Незадоўга да завяршэння расследавання па справе Сапега яе айчым распавёў, што дзяўчына напісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі і што Сапега ўжо больш за два месяцы не жыве з Пратасевічам і знаходзіцца пад хатнім арыштам у кватэры ў Лідзе.

У снежні Сапега выставілі абвінавачванне па сямі артыкулах КК:

— ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб),

— ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянераў),

— ч. 4 арт. 16 і 365 (арганізацыя пагроз, паклёпу ці распаўсюджванне звестак пра міліцыянераў),

— ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб),

— ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў),

— ч. 4 арт. 16 і 198 (арганізацыя перашкод дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту),

— ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы).

Соф'ю Сапега прызналі вінаватай па ч.3 арт. 130 и ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).

Сафія Сапега будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў залі суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць