Грамадства

Генштаб Беларусі: «Захад вядзе падрыхтоўку да ваенных дзеянняў на ўсходнім напрамку»

Члены НАТА за год удвая нарасцілі сілы ва Усходняй Еўропе, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля граніц Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ‒ намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Руслан Касыгін, піша «Зеркало».

Фота: Мінабароны 

Паводле яго, супрацьборства паміж Расіяй і Захадам сёння пераходзіць у «фактычна крызісную сітуацыю».

Прычынай усяму ён лічыць намер ЗША «дабіцца ваеннай перавагі на сусветнай арэне, балансуючы пры гэтым на мяжы вайны»:

— ЗША і іх саюзнікі максімальна нарасцілі комплекс антырасійскіх і антыбеларускіх жорсткіх мер практычна па ўсіх жыццёва важных для Расіі і Рэспублікі Беларусь напрамках, прычым тут у ход ідзе ўсё: ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага на сённяшні дзень інфармацыйнага ціску да прамых пагроз магчымага прымянення ваеннай сілы, ‒ заявіў намеснік начальніка Генштаба.

Пры гэтым, паводле яго слоў, «пашыраюцца маштабы і павышаецца інтэнсіўнасць мерапрыемстваў», а засяроджаныя каля беларускай мяжы сілы НАТА (каля 37,5 тыс. чалавек), забяспечаны сучасным ударным узбраеннем, удвая перавышаюць аналагічны паказчык 2021 года.

‒ Па сутнасці, вядзецца падрыхтоўка да вядзення ваенных дзеянняў на ўсходнім кірунку, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля межаў Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны, ‒ лічыць Касыгін.

4 мая ў Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл рэагавання — у Мінабароны заявілі, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, «не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці».

24 лютага пасля сумесных расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў Расія напала на Украіну. Падставаю, паводле беларускага боку, стала нібыта падрыхтоўка нападу на Беларусь з боку Украіны.

53-гадовы Руслан Касыгін нарадзіўся ў Крыме, вучыўся ў Расіі, і адносіцца да групы прарасійскіх сілавікоў, якія кантралююць беларускія сілавыя структуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным15

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі палохаюць, што атрымалі доступ да ўнутранай базы медыя «Мост». А што насамрэч?15

Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала ў хуткім часе першае відэаінтэрв’ю2

«Таксіст высадзіў з-за таго, што я змяніла спосаб аплаты». Транспартная інспекцыя паставіла кропку ў канфлікце4

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера2

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным15

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць