Меркаванні

«Можна задаваць пытанні, чаму палякі тады не затрымалі савецкія і свае ўласныя танкі, якія ехалі ў напрамку Чэхаславакіі»

Палітолаг, дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі праводзіць паралелі паміж удзелам Польшчы ў задушэнні паўстання расійскімі войскамі ў Чэхаславакіі ў 1968 годзе і беларусамі ў 2022-м. І знаходзіць наша становішча пакуль не такім ужо ганебным. Ён перакананы, што беларусы і ўкраінцы «ва ўмовах свабоды абавязкова паразумеюцца - з-за гэтага не трэба перажываць».

«Палякі! Вы ж не расіяне. Не страляйце ў нашых дзяцей!» Са жніўня 1968 года захаваліся звароты чэхаў/славакаў да польскіх вайскоўцаў, калі СССР вырашыў ажыццявіць «спецаперацыю» ў Чэхаславакіі і заангажаваў у яе сваіх паднявольных «саюзнікаў».

Галоўным саюзнікам была тагачасная Польшча, якая не толькі ўдаступніла сваю тэрыторыю савецкім войскам для нападзення на Чэхаславакію, але і выслала свае ўласныя войскі колькасцю каля 25 тысяч ваенных для здушэння Праскай вясны.

Тагачасныя звароты чэхаў/славакаў да палякаў у нечым нагадваюць сённяшнія звароты ўкраінцаў да беларусаў. «Не страляйце ў нашых дзяцей», «Гэта не ваша вайна», «Не станавіцеся памагатымі агрэсара».

Што рабілі або маглі зрабіць звычайныя палякі, каб прадухіліць уцягненне Польшчы ў агрэсію супраць паўднёвага суседа?

Фота: britannica.com

Красамоўным адказам з'яўляецца каментар у асяроддзі пісьменнікаў (адна з найбольш прагрэсіўных груп насельніцтва). Калі пісьменнік Вітальд Дамброўскі ў парыве самых добрых пачуццяў сказаў, што давайце збярэм подпісы пад зваротам супраць інтэрвенцыі, хтось з калегаў горка прыкмеціў: «Гэтыя подпісы стануць гатовым спісам арыштаваных».

Кардынал Вышынскі — той самы легендарны лідэр польскага Касцёла ў часы камунізму — спачатку маўчаў, а праз тыдзень прамовіў вось так: «Гэтая падзея вельмі цяжкая і складаная, таму пра яе лепш маўчаць».

Паасобныя культурныя дзеячы Польшчы ўсё ж выказваліся супраць уварвання ў Чэхаславакію. Большасць — з эмігранцкага асяроддзя, але некаторыя — з тых, што прабывалі ўнутры краіны.

Можна задаваць пытанні: Чаму палякі тады не рушылі шматмільённым маршам на Варшаву, чаму не струшчылі палітбюро кіроўнай партыі, якая ператварыла іх краіну ў краіну-агрэсара, чаму не затрымалі савецкія танкі і свае ўласныя танкі, якія ехалі ў напрамку Чэхаславакіі? (…)

Адказ тут просты. Ва ўмовах дыктатуры ўплыў грамадства на прыняцце палітычных рашэнняў блізкі нулю, а звяржэнне дыктатур не адбываецца адным шчаўчком пальца.

Дзеля чаго я прыводжу паралель? З гэтай паралелі можна зрабіць дваякі ўжытак. Можна ператварыць яе ў падкормку для сваіх, беларускіх, цяперашніх крыўдаў і раненняў (адмова адкрываць банкаўскія рахункі, непрыняцце на працу і пад.).

Што ж, пры жаданні можна выкарыстаць гэтыя паралелі. Кейс жніўня 1968 года можа выбіць грунт з-пад ног любой спробе пакарання беларусаў за дзеянні Лукашэнкі. Больш таго - можа паставіць беларусаў у выйгрышнае становішча.

Бо ў 1968 у палякаў не было свайго «батальёна Каліноўскага», за паўтара года да ўварвання не было аналага пратэстаў-2020, не было «рэйкавай вайны», не было таксама гераічных акцый «Не — вайне».

Але я ўсё ж заклікаю — пакуль ідзе вайна — вельмі ашчадна карыстацца гэтай паралеллю, не злоўжываць ёю. Аналагічна як эканамічныя санкцыі супраць Пуціна і Лукашэнкі, на жаль, закранаюць расіян і беларусаў, якія рашуча супраць гэтых рэжымаў, так і псіхалагічны прэсінг на агрэсараў можа закранаць невінаватых людзей. Але ў цяперашнай сітуацыі санкцыі і псіхалагічны прэсінг патрэбныя.

Пакуль Украіна, а поплеч з ёй і беларускі батальён, змагаецца з агрэсарам, варта рабіць «зніжку» на магчымыя крыўды і дыскрымінацыю.

Калі дыскрымінацыя дробная, нелёсавызначальная — можна проста махнуць на яе рукой і ісці далей. Калі яна сур'ёзная, патэнцыйна паралізуе далейшае функцыянаванне - што ж, рэагаваць трэба. Але роўна столькі, колькі патрэбна для пераадолення праблемы.

Другі — лепшы — ужытак, які можам зрабіць з гэтай паралелі, — больш аптымістычны і будучыня-арыентаваны. Колькі чэхаў/славакаў сёння памятае пра тую «здраду» палякаў з 1968 года?

Ці замінае той прыкры момант сёння выбудоўваць міжчалавечыя, міждзяржаўныя, бізнесовыя зносіны? Наколькі складана чэхам/славакам адрозніць тагачасных палякаў ад польскага аўтарытарнага рэжыму? …а Польшчу ад СССР?

Дык вось — хай гэта паралель перадусім здыме страх беларусаў перад будучыняй. Бо многія факты дыскрымінацыі страшныя не як адзінкавыя выпадкі, а як злавешчы намёк, што «кляймо назаўсёды». Нічога падобнага.

Памагайма Украіне, хто як можа, і ніякага кляйма не будзе.

Істотна ва ўсім гэтым наступнае — ці грамадствы свабодныя, ці не. Свабодныя грамадствы здолеюць пераасэнсаваць мінулае і выбудоўваць нармальныя адносіны. Але важна — менавіта — каб яны былі свабоднымі. Каб дыктатары не маніпулявалі нашым мінулым, а каб мы самі, у нармальных чалавечых сітуацыях, асэнсоўвалі сваё мінулае, распазнавалі магчымыя памылкі і выбудоўвалі будучыя адносіны гарызантальна.

Вось чаму найважней зараз, каб Украіна стала свабоднай. Гэта прыспешыць вызваленне Беларусі. Ва ўмовах свабоды мы абавязкова паразумеемся — з-за гэтага не трэба перажываць.

Украінцы запусцілі антываенную рэкламу на беларускую і расійскую аўдыторыю. Вынікі ўражваюць

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць4

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля10

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве7

Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі4

Беларуска ў Польшчы пазнаёмілася з аргенцінцам і паехала да яго на радзіму. Ён аказаўся сямейным тыранам3

У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада1

У адным будынку — спа, супермаркет і бізнэс-апартаменты. У «Мінск-Свеце» пабудуюць незвычайны дом

Гендырэктара Бюро па транспартным страхаванні звольнілі з-за карупцыі

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву5

Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць4

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць