Улада

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка прызнаў, што ў дзяржаўных СМІ праблемы з даверам чытача. А вось «іншыя крыніцы» знойдуць, чым яго зацікавіць 

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі сказаў, што дзяржаўныя выданні павінны не толькі прасоўваць станоўчы кантэнт, але таксама аб'ектыўна асвятляць актуальныя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Петрышэнка адзначыў, што сёння самы важны капітал для любога СМІ — давер чытача.

«Але як зможа ўтрымаць аўдыторыю дзяржаўнае выданне, калі яно будзе абыходзіць вострыя куты, пазбягаць крытычных тэм, нязручных у тым ліку і для мясцовых уладаў, не чуць запыты сваёй аўдыторыі?» - запытаўся віцэ-прэм'ер і дадаў:

«Дзяржаўная прэса павінна не толькі прасоўваць станоўчы кантэнт, але і аб'ектыўна асвятляць усе актуальныя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва».

Праўда, у сучаснай дзяржпрэсы з гэтым складанасці:

«Газета не павінна быць дошкай пашаны. Але, на жаль, сёння, чытаючы перыёдыку, такія матэрыялы не часта сустрэнеш на старонках дзяржаўных СМІ. Ігнараванне праблем, якія хвалююць людзей, выклікае недавер да дадзенага СМІ і, такім чынам, сыход да іншай крыніцы інфармацыі».

Іншыя ж крыніцы толькі і радыя гэтым скарыстацца:

«А там, вы гэта і самі ведаеце, знойдуць, чым зацікавіць свайго чытача».

І, маўляў, адсутнасць у рэдакцыі аўтарытэту зводзіць на нішто «ўсе намаганні па выбудоўванні працы» такога выдання. Асабліва калі трэба весці прапаганду напярэдадні рэферэндуму. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць