Грамадства

«Перавядуць людзей у рамонт, а там капейкі плацяць». Чыгуначнік пра тое, што чакае работнікаў з-за спынення беларуска-літоўскага транзіту

З лютага Літоўская чыгунка спыніла транзіт беларускага калію. Беларускія ўлады ў адказ з панядзелка ўводзяць забарону на транзіт з Літвы нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных угнаенняў. Такіх грузаў па нашай тэрыторыі перавозіцца каля 1,5 мільёна тон штогод. Даведаліся, як Беларуская чыгунка рыхтуецца пускаць грузы праз Расію, а асобныя брыгады — пераходзіць у іншыя цэхі.

Фота: rw.by

На кожным дэпо ёсць месячны план — колькі вагонаў праз яго мусіць прайсці, колькі тон, колькі цягнікоў павышанай вагі і даўжыні. 

«Каб атрымаць прэмію, гэтыя параметры трэба выконваць. Ад невыканання плану пацерпяць работнікі станцыі — дзяжурныя, прыёмаздатчыкі. У машыністаў прэмія залежыць ад наезджаных гадзін.

Многія разумеюць, што калі нічога не зменіцца, пенсіянерам, якія працуюць, давядзецца сысці на пенсію. Некаму трэба будзе пераходзіць у рамонт — там наогул капейкі плацяць. Калі машыністам можна атрымліваць 1700-2000 рублёў, то слесарам чалавек будзе мець максімум 800-900»,

— кажа Сяргей Вайцяховіч, кіраўнік стачкама чыгуначнікаў. 

Па яго словах, ад спынення транзіту калію праз Літву найбольш пацерпяць баранавіцкае і магілёўскае аддзяленні чыгункі. Магілёў займаецца манеўровай і вывазной працай з «Беларуськалія», а далей прадукцыю вязуць лакаматыўныя брыгады Баранавічаў.

Альтэрнатыўныя шляхі перавозак на чыгунцы даўно распрацоўваліся.

«Прадумвалася пераарыентацыя ў піцерскія ці крымскі парты. Першыя дакументы пра гэта з’явіліся ў лістападзе 2020 года. Абкатвалі лакаматывы і лакаматыўныя брыгады расійскай чыгункі па віцебскім аддзяленні і па Оршы. Там цеплавозы з нормай вагі 7-8 тысяч тон.

Маршруты адпрацавалі, расійская чыгунка дала зніжкі на перавозку калію, нафтапрадуктаў і прадукцыі «Гродна Азот». Адзінае, што пакуль не могуць вырашыць, — гэта вяртанне парожніх вагонаў.

Па тых маршрутах аднапутная чыгунка, парожнія вагоны неяк трэба ўпісваць у графік», — расказвае Вайцяховіч.

У дакументах, якія маюць стачкамаўцы, кажацца пра зніжку на перавозкі нафтапрадуктаў праз Расію ў 50%. Адпраўляць грузы плануюць са станцыі Наваполацк і Барбараў у кірунку прыпартавых станцый Акцябрскай чыгункі.

Што да транзіту з Літвы, то гэта таксама істотны даход для беларускай чыгункі. Хоць, мяркуюць супрацоўнікі, грузы з Калінінграда ва ўсходнюю частку Расіі гэта забарона наўрад ці закране.

У сувязі са спыненнем перавозак «Беларуськалія» работнікаў баранавіцкага дэпо чакаюць змены. Лакаматыўныя брыгады, якія маюць некалькі відаў правоў, збіраюцца задзейнічаць у іншых відах руху, могуць перанесці тэрміны адпачынкаў, даваць лакаматыўным брыгадам адпачынкі за свой кошт (па іх згодзе) або часова пераводзіць іх у цэхі рамонту ці іншыя дэпо.

«Падобнае было ў 2020 годзе, калі закрылі межы з-за каранавіруса. Працы не было, машыністаў, якія былі ў пасажырскім руху і ў каго былі правы на кіраванне электравозамі, цеплавозамі, перасаджвалі на грузавы рух. А на грузавых цягніках менш атрымліваюць, чым на пасажырскіх», — згадвае былы чыгуначнік.

Чытайце па тэме: 

Больш як на 1 млрд даляраў штогод. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы нафтапрадуктаў і іншых грузаў

У панядзелак праз Літву прайшлі апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць