На месцы стартап-хаба Imaguru на Фабрыцыуса, 4 у Мінску размясцілася прыватная школа. Памяшканні, якія належаць дзяржхолдынгу «Гарызонт», цяпер арандуе «Гімназія «Інавацыя», піша «Еўрарадыё».

Дырэктар і сузаснавальніца «Інавацыі» — Алена Мішчанка, кіраўніца Асацыяцыі прыватных устаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Маці Алены — Людміла Мішчанка — доўгі час была дырэктарам Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, а ў 2001 годзе была даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.
Алена неаднаразова была заўважаная ў кампаніі Лукашэнкі і чыноўнікаў «найвышэйшага кола» на розных нарадах.


Акрамя таго, дырэктар «Інавацыі» раздае інтэрв'ю дзяржаўнай прэсе, а дзяржТБ робіць рэпартажы пра яе школу. А аднойчы Алена з сабакам трапіла на інтэрв'ю да дрэсіроўшчыка Эдгарда Запашнага.

Школа Алены Мішчанка існуе пяць з невялікім гадоў. Яна прадстаўленая як «гімназія з двухмоўнай сістэмай навучання, на англійскай і рускай мовах». Аддзяленні прыватнай школы ёсць у Мінску і Магілёве. У 2021 годзе 12 месяцаў навучання ў «Інавацыі» абышліся б прыкладна ў 5750—6325 долараў.
Па словах сузаснавальніцы Imaguru Таццяны Марыніч, у красавіку 2021 года холдынг «Гарызонт» без тлумачэння прычын скасаваў дамову арэнды з хабам у аднабаковым парадку, а пазней кампанія была вымушаная рэлакавацца. Сама Таццяна звязвае гэтыя падзеі з палітычным ціскам і парадкам дня беларускіх уладаў, накіраваным супраць «непажаданых».
За час існавання Imaguru дапамог больш чым тромстам стартапам, сярод якіх ацэненая ў мільярд долараў IT-кампанія Pandadoc і праграма MSQRD, набытая пазней кампаніяй Facebook.
-
«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне
-
Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках
-
Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары