Свет11

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса

Карціны Рэнуара, Сезана і Маціса агульнай вартасцю ў некалькі мільёнаў еўра былі выкрадзены ў выніку рабавання Фонду Маньяні-Рока пад Пармай. Рабаванне прыватнага музея, па словах мясцовай паліцыі, адбылося яшчэ на мінулым тыдні, у ноч на 23 сакавіка, піша Бі-бі-сі.

«Рыбы» Рэнуара

Сярод выкрадзеных работ — «Рыбы» П'ера Агюста Рэнуара, «Нацюрморт з вішнямі» Поля Сезана і «Адаліска на тэрасе» Анры Маціса.

Рабаўнікоў, як паведамляюць у паліцыі, было чацвёра. Зламыснікі ў масках узламалі ўваходныя дзверы, праніклі ў адну з залаў на першым паверсе і сышлі з шэдэўрамі праз музейны сад.

Уся аперацыя доўжылася менш за тры хвіліны і была, па словах праваахоўнікаў, добра спланавана і арганізавана.

Рабаўнікоў, як пішуць італьянскія СМІ, відавочна, спудзіла сігналізацыя, якая спрацавала: чацвёртую карціну, якую меркавана мелі намер скрасці, яны пакінулі ўнутры.

«Нацюрморт з вішнямі» Поля Сезана

У цяперашні час паліцыя вывучае запісы камер відэаназірання музея, а таксама суседніх аб'ектаў.

Фонд Маньяні-Рока за 20 кіламетраў ад Пармы захоўвае калекцыю мастацтвазнаўца Луіджы Маньяні, якая ўключае таксама працы Дзюрэра, Рубенса, Ван Дэйка, Гоі і Манэ. Фонд быў заснаваны ў 1977 годзе.

Гэта рабаванне стала чарговым у серыі злачынстваў у свеце мастацтва.

У кастрычніку мінулага года зламыснікі сярод белага дня праніклі ў парыжскі Луўр і выкралі ювелірныя вырабы на суму 100 мільёнаў даляраў.

На рабаванне Луўра ў зламыснікаў пайшло менш за восем хвілін. Рабаўнікоў было чацвёра; па даных следства, яны дзейнічалі па добра ўзгодненым плане.

Па дадзеных уладаў, злачынцы выкралі восем прадметаў — дыядэмы, каралі, завушніцы і брошкі. Усе яны адносяцца да XIX стагоддзя і калісьці належалі сем'ям французскіх каралёў і імператараў.

Некалькіх падазраваных з тых часоў затрымалі, але пра месцазнаходжанне выкрадзеных прадметаў нічога невядома.

Каментары1

  • Мда
    30.03.2026
    Имена художников, чьи картины украли, просто звездные, но посмотрите на эти картинки рыбы и натюрморт с вишенками и признайтесь хзотя бы самим себе - это шедевры живописи?

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць