Базавая велічыня вырасла з 1 студзеня на тры рублі: з 29 да 32 рублёў.

Такая пастанова ўрада, апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале.
Разам з базавай вырастуць таксама некаторыя выплаты і штрафы: напрыклад, штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце вырасце да 16—32 рублёў, новы памер збору за рэгістрацыі ІП складзе 16 рублёў, пошліна за выдачу новага пашпарта зараз складае 32 рублі, за паскораную выдачу — яшчэ 32 рублі ды інш.
Цікава, што раней абвяшчалася, што базавая вырасце толькі да 31 рубля, пра гэта паведамлялі і дзяржаўныя СМІ.
Павялічацца камуналка і падаткі, запрацуюць антызаходнія санкцыі. Што зменіцца з 1 студзеня?
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары