Навука і тэхналогіі

Знойдзены ген, які ў два разы павялічвае рызыку цяжкага працякання COVID-19

Гэты ген прысутнічае ў 60% людзей паўднёва-азіяцкага паходжання і толькі ў 15% еўрапейцаў, паведамляе Reuters.

Фота: Depositphotos

На мінулым тыдні навукоўцы з Оксфарда выявілі той ген, які павышае рызыку цяжкага паражэння лёгкіх і ў два разы павялічвае верагоднасць смерці ад каранавіруса.

Гэтае адкрыццё нарэшце тлумачыць геаграфію кавідных трагедый, а менавіта, чаму ў Індыі такая страшна высокая смяротнасць.

Даследаванне пад кіраўніцтвам прафесара Джэймса Дэйвіса і Джыма Х’юза, апублікаванае ў Nature Genetics, выявіла, што павышаная рызыка памерці ад каранавіруса звязаная з тым, як ДНК «уключае» ген.

Каманда распрацавала адмысловы алгарытм штучнага інтэлекту, каб прааналізаваць вялікую колькасць генетычнай інфармацыі сотняў тыпаў клетак усіх органаў, і гэта дазволіла ім паказаць, што генетычны сігнал з вялікай верагоднасцю ўплывае на клеткі лёгкіх.

Хаця каманда падазравала некалькі іншых генаў, даныя паказалі, што праблемным быў адносна нявывучаны ген LZTFL1. Навукоўцы зразумелі, што гэты ген не дае эпітэліяльным клеткам дыхальных шляхоў і лёгкіх адэкватна рэагаваць на вірус. Але, на шчасце, ён не ўплывае на імунную сістэму, таму даследчыкі мяркуюць, што людзі з такім генам будуць нармальна рэагаваць на вакцыну. Навукоўцы таксама распрацоўваюць новыя лекі, якія не дазволяць клеткам дыхальных шляхоў трансфармавацца пры каранавірусе.

Джэймс Дэйвіс удакладніў: цяпер мы разумеем, чаму людзі так па-рознаму перажываюць каранавірус. Даследаванне паказала, што ключавы момант — гэта рэакцыя лёгкіх. Гэта важна, таму што да гэтага часу пры лячэнні мы факусіраваліся на тым, каб змяніць рэакцыю імунітэту на вірус.

Дзіўным падаецца тое, што хаця толькі 2% людзей афра-карыбскага паходжання маюць гэты рызыкоўны ген, смяротнасць сярод іх таксама высокая. Але, падкрэсліваюць навукоўцы, сацыяльна-эканамічныя фактары таксама адыгрываюць важную ролю ў тым, як людзі спраўляюцца з эпідэміяй.

Хаця мы не можам памяняць нашу генетыку, даследаванне паказвае, што людзям з генам LZTFL1 можна значна дапамагчы вакцынацыя. Паколькі генетычны сігнал уплывае на лёгкія, а не на імунную сістэму, гэта значыць, што саму рызыку ёсць сэнс папярэдзіць прышчэпкай.

У Еўропе зарэгістравалі два лекі для лячэння кароны

Ці варта вакцынаваць сваіх 5-гадовых дзяцей?

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць