Здарэнні

Білі рукамі, рэменем, павадком, скакалкай. Прыёмных бацькоў з Ашмянскага раёна падазраюць у жорсткім абыходжанні з дзецьмі

Пра падзеі на Ашмяншчыне паведамляе Генпракуратура.

47-гадовая жанчына і 52-гадовы мужчына з 2014 года былі бацькамі-выхавацелямі дзіцячага дома сямейнага тыпу ў вёсцы Будзёнаўка. З 2016 да чэрвеня 2021 года яны жорстка абыходзіліся з дзецьмі: збівалі рукамі, рэменем, скакалкай, сабачым павадком, прымушалі падоўгу стаяць у куце, стаяць абапёршыся спінай да сцяны з напаўсагнутымі нагамі. Аднойчы яны зачынілі пяцігадовую дзяўчынку ноччу ў падвале дома.

Восем непаўналетніх дзяцей, самай малодшай на момант гвалту было 10 месяцаў, прызнаныя пацярпелымі па крымінальнай справе.

Пракуратура завяла па ўсіх гэтых фактах крымінальную справу, і перадала яе для папярэдняга расследавання ў Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Мужчына знаходзіцца пад вартай, яго жонка — на волі, але з абавязацельствам аб яўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты6

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА23

«Вялікапераможны» крэатыў ад гродзенскіх прапагандыстаў: па цэнтральных вуліцах запусцілі бранявік з ваеннымі песнямі ВІДЭА14

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера22

На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ2

У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА4

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»5

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты6

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць