Грамадства

Журналісты канала «Платформа 375» правялі расследаванне аб харчаванні зняволеных на Акрэсціна

Тысячы беларусаў, асуджаныя на суткі, скардзіліся на дрэннае харчаванне ў ЦІП і ІЧУ. Улады ж сцвярджаюць, што кормяць нядрэнна. Журналісты прыйшлі да высновы, што ў сістэме — няякаснае харчаванне, пераплата за яго, маніпуляцыя з тэндарамі на пастаўку прадуктаў.

Прадпрымальнік Канстанцін сядзеў на Акрэсціна, ён абураны ежай, кажа, што хацеў бы бачыць таго, хто стварыў рыбную катлету. Паводле яго слоў, гэта незразумелыя адкіды костак, лускі і вантробаў, замяшаныя мукою. «Дзіч і вячэра» — 100 гр варанай груцы на вадзе, без солі. Да гэтага не было нават халоднай гарбаты ці кампоту.

Андрэй — былы міліцыянт — кажа, што ўвосень 2020 года ён сядзеў у ІЧУ і харчаванне не адпавядала нормам, вячэра звычайна была халоднай.

У ЦІП на Акрэсціна, паведамляюць журналісты, ежу прывозяць са сталовай Завода электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт». Для зняволеных распрацоўваецца спецыяльнае меню. На фота са сталовай, якое далі журналістам, — антысанітарыя. Кіраўніцтва сталовай адмовілася каментаваць здымкі.

З 25 сакавіка 2021 года змяніліся нормы харчавання для асуджаных і затрыманых. Асноўнае меню — гэта бульба (500 грам) і хлеб (450 гр). Таксама ў дзённым меню 125 гр капусты, 100 гр крупы, 100 гр мяса, 55 гр рыбы, 25 гр кураціны, 125 мл малака. Мяса і рыбы пасля перагляду нарматываў стала менш.

Кошт харчавання для асуджаных — палова базавай велічыні. Кошт жа дзённага харчавання са сталовай — 3,69 рубля, плюс максімальная саракапрацэнтная надбаўка. Гэта значыць, харчаванне на Акрэсціна каштуе 5,10 рубля. А асуджаны плаціць у тры разы больш — 14,5 рубля ў суткі.

Разам з юрыстам журналісты вывучылі тэндар на харчаванне ў ЦІП на Акрэсціна на 2021 год. Прэтэнзіі — маніпуляцыі з тэндарамі, невыразнае тэхзаданне, нязвыклы выбар пляцоўкі для размяшчэння тэндару — усё гэта наводзіць на думкі, што загадзя меўся прэтэндэнт на перамогу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве31

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве31

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць