Культура

Развітанне з гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім пройдзе ў чацвер

Развітанне з гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім пройдзе ў чацвер з 9:30 да 10:45 у рытуальнай зале па адрасе Альшэўскага, 12. Зала №1.

Ляхоўскі памёр 7 верасня ва ўзросце 57 гадоў. Ён быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. У апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ.

Уладзімір Ляхоўскі нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Мінску. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальным архіве, на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Сфера яго інтарэсаў — нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.: часоў Першай сусветнай вайны, БНР, 1920-я гады. Уладзімір Ляхоўскі быў адным з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах» (2001), аўтарам кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX — першай трэці XX ст.» (2012).

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open10

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць