Банк развіцця падтрымае прадпрыемствы пад санкцыямі? Аб'ём фінансавання засакрэцілі
З'явілася пастанова Саўміна «Аб аблігацыях адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». У ёй два пункты, першы з якіх схаваны пад грыфам для службовага карыстання, а другі скасоўвае папярэднюю пастанову аб вызначэнні лімітаў эмісіі аблігацый Банка развіцця.
Эканамісты лічаць, што за гэтымі фармулёўкамі хаваецца хітры ход. Адзін з апытаных намі банкіраў выказаў здагадку, што маецца на ўвазе выпуск новых аблігацый, частку з якіх плануюць размясціць на расійскім рынку, на якім іх могуць выкупіць расійскія банкі, але толькі пры палітычнай згодзе Крамля.

А атрыманыя сродкі, імаверна, накіруюць на падтрымку прадпрыемстваў, якія трапілі пад заходнія санкцыі.
Эканаміст BEROC Кацярына Барнукова лічыць, што гаворка можа ісці не толькі пра Расію, але і пра ўнутраны рынак.
«Грошы могуць займаць і ў банкаў, а банкі — у Нацбанка. Але грошай няма ні ў банкаў, ні ў бюджэце. Так што, выглядае, застаецца толькі рублёвая эмісія для выкупу аблігацый, якая пагражае вядомымі наступствамі.
Памер эмісіі аблігацый у такім выпадку хаваюць, каб не даваць нагодаў для росту інфляцыйных чаканняў і страхаў, звязаных з эмісіяй. Гэта не вельмі разумна — такія сакрэты толькі распальваюць негатыўныя чаканні яшчэ больш, чым апублікаваныя лічбы, гэта нараджае спекуляцыі на тэме, што і навошта хаваюць», — кажа Барнукова.
Нагадаем, нядаўна Банк развіцця таксама стаў новым гарантам недатыкальнага банкаўскага рэзерву на 2 мільярды рублёў.
Грошы гэтага фонду фарміруюцца з унёскаў усіх банкаў і могуць быць выкарыстаныя, калі нейкі банк «ляжа», каб кампенсаваць дэпазіты ўкладчыкам. Раней гарантамі выступалі Мінфін і Нацбанк, але з мая ў гэты спіс дадаўся Банк развіцця.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары