Дзяржавы ЕС цалкам вакцынавалі ад каранавіруса каля 100 мільёнаў сваіх грамадзян. Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на прэс-канферэнцыі напярэдадні саміта G7, піша РБК.
«У мяне добрыя навіны. Сёння ў Еўропе больш за 50% дарослага насельніцтва атрымалі як мінімум адну дозу, а што яшчэ лепш — на сёння 100 млн еўрапейцаў цалкам вакцынаваліся», — сказала яна.
Паводле яе слоў, на прадпрыемствах у Еўрасаюзе з пачатку года вырабілі каля 700 млн доз вакцыны, 350 млн з якіх экспартаваныя ў 90 краін свету.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары