Усяго патроху11

Беларускую мову на 100 балаў

122 абітурыенты прайшлі ЦТ па беларускай мове на 100 балаў. А па гісторыі Беларусі ніводнага стобальнага выніку.

122 абітурыенты прайшлі ЦТ па беларускай мове на 100 балаў. А па гісторыі Беларусі ніводнага стобальнага выніку.

На цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове прыйшло 63 тысячы 760 абітурыентаў. З іх 122 чалавекі набралі 100 балаў. Летась такіх вынікаў было толькі восем па ўсёй Беларусі. Аднак параўноўваць цяжка, бо ў гэтым годзе праграмы ўступных іспытаў былі складзеныя з улікам пераходных праграм, па якіх навучаліся вучні 11‑ых штрых‑класаў. То бок некаторыя раздзелы і тэмы былі проста выкінуты з тэстаравання, бо не ўсе абітурыенты мелі магчымасць іх вывучыць.

Нягледзячы на спрошчаную праграму, знайшліся і адмыслоўцы сярод удзельнікаў. Тры чалавекі ўмудрыліся набраць 0 балаў.

Па гісторыі Беларусі стобальных вынікаў не было, таксама ніхто не набраў і нуль балаў. На 80 і вышэй балаў напісалі тэст 248 чалавек, з іх 90 абітурыентаў — на 90 балаў і вышэй. Асаблівасцю тэстаў па гісторыі Беларусі сёлета было тое, што большасць абітурыентаў (больш за 16 тыс.) выбрала здаваць гісторыю Беларусі на беларускай мове. Усяго тэставанне па Гісторыі Беларусі здала 26 тыс. абітурыентаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным2

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным2

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць