Інтэрнэт і СМІ

Ператрус у журналісткі Tut.by Алены Таўкачовай

Ператрус таксама праходзіць у журналіста Tut.bу Алены Таўкачовай. З пастановай да журналісткі рубрыкі «Грошы і ўлада» прыйшлі два супрацоўнікі ДФР КДК. Адзін з упраўлення па Магілёўскай вобласці, другі — з Упраўлення ДФР КДК па Гродзенскай вобласці, піша Onliner.

Пакуль статус Алены Таўкачовай не вызначаны. З ёй у кватэры адвакат Мінскай калегіі адвакатаў Таццяна Курадавец. Суседзяў Алены панятымі не пусцілі. Разам з супрацоўнікамі ДФР прыйшлі яшчэ двое мужчын у цёмным.

«Пастанова аб правядзенні ператрусу ад 18 мая 2021 года зацверджаная намеснікам дырэктара ДФР КДК палкоўнікам фінансавай міліцыі Пракапуком. Санкцыянавана генпракурорам Андрэем Шведам.

У вытворчасці ДФР КДК знаходзіцца крымінальная справа №21088000009 паводле падазрэння Чэкінай Л. Ю. за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 16 ч. 2 арт. 242 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».

У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што дырэктар ТАА «Тут Бай медыя» Чэкіна Л. Ю., дзейнічаючы ў групе з галоўным бухгалтарам названага ТАА Асад А. В. пры саўдзеле іншых асоб, ухіліліся ад выплаты ПДВ за 2020 год у асабліва буйным памеры, гаворыцца ў паведамленні.

У Tut.by і дахаты да Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Сайт заблакаваны

КДК: У дачыненні да службовых асоб Tut.by распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры

У доме, дзе жыве галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава, выламалі дзверы ў агульны тамбур

Каментары

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць