Грамадства

Пачаўся збор грошай на аднаўленне касцёла ў Будславе

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Фота Надзеі Бужан

Браты і сёстры, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, суайчыннікі!

Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны касцёл у Будславе — галоўная марыйная святыня нашай Бацькаўшчыны. Вялікім болем у сэрцах сыноў і дочак Касцёла ў Беларусі адгукнулася гэтая бяда. З Божай дапамогай Найсвяцейшы Сакрамэнт і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але сам будынак касцёла вельмі моцна пацярпеў.

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці.

Няхай Маці Божая Будслаўская дапаможа нам як найхутчэй аднавіць Яе дом у Будславе. Няхай наша Найсвяцейшая Маці і Апякунка Беларусі надалей апякуецца нашай радзімай, Касцёлам у Беларусі і ўсімі намі, няхай ратуе і абараняе ад усялякага зла і вядзе да свайго Сына.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Будслаў, 11 мая 2021 года

Усе ахвотныя могуць адказаць на заклік каталіцкіх біскупаў Беларусі і пералічыць ахвяраванні на адбудову будслаўскай святыні на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:

Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района

р/с BY12BAPB30153404200100000000

в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск

код банка BAPBBY2X

УНП 600195666

***

Другі варыянт — пералічыць грошы проста з карткі на сайце абшчыны Будслава. Сёння ліміты ўжо перавышаныя, гэтым спосабам можна будзе скарыстацца з 12 мая: https://budslau.by/?view=article&id=86&catid=2

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць