Грамадства

Арганізатары выставы аб медыках затрыманыя. Яны на Акрэсціна

Арганізатарка выставы пра медыкаў «Машына дыхае, а я — не» Наталля Трэніна затрыманая, яна знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта распавяла маці Наталлі. Затрыманая і яшчэ адна арганізатарка выставы, Таццяна Гацура-Яворская, паведаміў яе муж, піша Tut.by.

Фота арганізатараў

Актывістка грамадскага аб'яднання «Звяно» і арганізатарка выставы «Машына дыхае, а я — не» Наталля Трэніна затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла мама Трэнінай Таццяна, з якой звязаўся прадстаўнік Следчага камітэта. Падрабязнасцяў жанчыне не ўдалося даведацца.

У панядзелак каля 14:00 Наталля Трэніна перастала выходзіць на сувязь. Па словах яе маладога чалавека Цімура, у іх кватэры прайшоў ператрус, ён доўжыўся больш за паўтары гадзіны. У пары канфіскавалі два ноўтбукі, адзін з якіх належыць Цімуру, а таксама хард-дыскі хлопца.

У другой палове дня на сувязь перасталі выходзіць кіраўніца «Звяна» і яшчэ адна арганізатарка выставы пра медыкаў, Таццяна Гацура-Яворская, а таксама яе муж Уладзімір Яворскі. Апоўначы Уладзімір распавёў Tut.by, што Таццяна «затрыманая і знаходзіцца ў ІЧУ», дэталі яму невядомыя. Суразмоўца ўдакладніў, што днём у іх кватэры і ў офісе «Звяна» таксама прайшлі ператрусы, канфіскавалі тэхніку.

Як пазней стала вядома, 5 красавіка затрымалі яшчэ адну актывістку «Звяна» — Юлію Сяменчанка. Аб тым, што ў яе кватэры прайшоў ператрус з канфіскацыяй тэхнікі і цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, паведаміла яе сястра Лізавета.

Экспазіцыя «Машына дыхае, а я — не» запрацавала ў прасторы «Месца» на Рэвалюцыйнай толькі 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі у пляцоўкі парушэнні, таму выставу прыйшлося перанесці ў анлайн. У ноч з 5 на 6 красавіка каманда са шкадаваннем заявіла, што «вымушаная спыніць рэалізацыю праграмы праекта «Машына дыхае, а я — не».

Выстава была прысвечаная беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні год: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя. Аўтары работ, прадстаўленых на выставе, — вядомыя фатографы і мастакі. Куратары праекта —платформа SHKLO+, арганізатары — грамадскае аб'яднанне «Звяно».

Каментары

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць