Свет

Памочнік Пуціна: Як выйшла, што велікароскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі?

Памочнік прэзідэнта Расіі, экс-міністр культуры Уладзімір Мядзінскі звярнуўся да дэпутатаў Савета Федэрацыі з просьбай падумаць, «як так выйшла, што велікароскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі», паведамляюць расійскія СМІ.

Адкрываючы сустрэчу, якая адбылася 30 сакавіка, расійскі сенатар Аляксей Пушкоў заявіў, што «Захад» не толькі «працягвае барацьбу за дэлегітымацыю Расеі ў свеце», але і мае намер дзейнічаць «больш агрэсіўна». Парламентарый папярэдзіў, што «вынік гэтай бітвы не прадвызначаны» і залежыць ад намаганняў прысутных. А каб «абараніць Расею на сусветнай арэне», неабходна «рэагаваць на заканадаўчым узроўні на спробы скажэння гістарычнай праўды».

Памочнік Пуціна ў сваім выступе канкрэтызаваў, што ў расійскіх вярхах цяпер бачыцца як «гістарычная праўда». 

«Праца па навязванні заходніх каштоўнасцяў», сказаў Мядзінскі, непазбежна прывядзе да таго, што расейцы захочуць добраахвотна «аддаць назад Курылы, Калінінград, Карэлію і Выбарг», папярэдзіў ён. Пад канец памочнік Пуціна даў хатняе заданне падумаць, «як так выйшла, што велікароскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі».

Высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі не першы раз выказваюць прэтэнзіі на тэрыторыі, на якіх насельніцтва размаўляе па-руску.

У 2014 годзе Расія паспрабавала адарваць ад Украіны рускамоўныя поўдзень і ўсход, якія ў Расіі часам на самым высокім узроўні называюць «Наваросіяй», але расійскія сілы, акрамя Крыма, здолелі заняць толькі ўсход Данбаса, дзе былі ўтвораныя марыянеткавыя «Данецкая» і «Луганская» «народныя рэспублікі».

Казахстан пільна сочыць за сітуацыяй на поўначы краіны, дзе рускія складаюць вялікую долю насельніцтва. Менавіта гэтыя тэрыторыі маюць на ўвазе расійскія праімперскія дзеячы як «велікароскія».

Беларусь жа, якая перажыла ў апошнія паўстагоддзя імклівую русіфікацыю, разглядаецца некаторымі расійскімі сіламі як патэнцыйны аб'ект для далучэння цалкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць