Грамадства

Былы следчы Яўген Юшкевіч: Пакуль я быў на допыце, у машыне корпаліся невядомыя — спрацаваў відэарэгістратар

Былы следчы Яўген Юшкевіч заўважыў, што ў той час, калі ён з адвакатам быў на допыце ў мінскім упраўленні Следчага камітэта, у машыну, на якой ён прыехаў і якую прыпаркаваў непадалёку, пралезлі невядомыя і нейкі час там корпаліся. 

Ён заўважыў гэта па вяртанні, бо рэгістратар спрацаваў на рухі. 

Яўген Юшкевіч падзяліўся гэтай інфармацыяй з журналістамі, бо асцерагаецца правакацый. Таксама ён нагадвае, што машына належыць бацьку, і ні ён, ні бацька не возяць у машыне нічога забароненага, а таксама што сам Яўген вельмі кепска ставіцца да забароненых рэчываў і ў час працы ў органах змагаўся з наркатычнымі крамамі. 

На відэа трапіла чужая рука, скрыншот

Чытайце таксама. Былы топ-следчы пра рэаліі работы СК: як працуе, што баліць і як змяніць да лепшага

Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы16

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі зноў адрадзілі серыял «Універ» — з былой дэпутаткай Дзярждумы і прыхільнікамі вайны10

Мільярдэр Джасцін Сан абвінаваціў сям'ю Трампа ў вымагальніцтве. Ён уклаў мільёны ў яе крыптавалюту

Чарговае звальненне ў Пентагоне: пайшоў у адстаўку міністр ВМС Джон Фелан, які меўся будаваць «залаты флот» Трампа

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы16

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць