Часопіс People назваў чалавека года. Гэтае званне атрымала акторка і спявачка Селена Гомес, паведамляецца на сайце выдання.

Адзначаецца, што сёлета артыстка трывала абсталявалася ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. За апошнія 12 месяцаў яна паспела выпусціць свой трэці студыйны альбом Rare і запусціла сваю лінію інклюзіўнай касметыкі Rare Beauty.
28-гадовая зорка актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта распавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Гомес выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ў 2020 годзе ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта.
На наступным тыдні павінен назваць чалавека года Time. Яны абвяшчаюць персону года з 1927-га, у 2019- м чалавекам года стала Грэта Турнберг.
-
«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны
-
Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі
-
Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію
Каментары