Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім журналістам 8 верасня заявіў, што з'явіўся з аўтаматам у Палацы Незалежнасці падчас пратэстнай акцыі, бо да канца гатовы абараняць сваю краіну.
Словы Лукашэнкі з паметкай «блізка да тэксту» перадае ў сваім тэлеграм-канале галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Раман Бабаян:
«Маё з'яўленне з аўтаматам азначала толькі адно — я нікуды не ўцёк і гатовы абараняць маю краіну да канца».

Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары