Грамадства55

Ціханоўская — ініцыятыве «Разам»: Канстытуцыйнай рэформай Лукашэнка хоча адтэрмінаваць свой сыход

Фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская заявіла ў сваім новым звароце, што пазітыўна глядзіць на ініцыятыву Віктара Бабарыкі стварыць сваю партыю. Аднак адзначыла, што не згодная з некаторымі ідэямі. Зварот экс-кандыдата ў прэзідэнты быў апублікаваны ў телеграм-канале «Пул першай».

Ціханоўская нагадвае, што галоўная мэта сёння — дамагчыся выканання патрабаванняў грамадзян Беларусі і правесці новыя сумленныя выбары. Менавіта з гэтай прычыны тысячы людзей з 9 жніўня выходзяць на вуліцы.

Іх галоўныя патрабаванні: Лукашэнка павінен сысці са сваёй пасады, палітвязні павінны быць вызваленыя, а вінаватыя ў рэпрэсіях — прыцягнутыя да адказнасці.

— Створаная па маёй ініцыятыве Каардынацыйная рада заклікана садзейнічаць мірнаму транзіту ўлады і правядзенню перамоў аб выхадзе з палітычнага крызісу шляхам правядзення новых выбараў. У Каардынацыйную раду ўвайшлі аўтарытэтныя людзі розных прафесій, розных палітычных поглядаў. У ім няма і не павінна быць дамінавання якой-небудзь палітычнай партыі. Сябраў Каардынацыйнай рады аб'ядноўвае галоўная мэта — неабходнасць вярнуць уладу народу — заяўляе Святлана Ціханоўская.

Яна адзначае, што стварэнне новых палітычных партый — прыкмета імкнення да дэмакратыі, таму пазітыўна ацэньвае ініцыятыву Віктара Бабарыкі стварыць сваю партыю.

— Разам з тым, я пачула ў заяве штаба Віктара Бабарыка два сцвярджэнні, з якімі катэгарычна не згодная.

Па-першае, я катэгарычна не згодная са сцвярджэннем, што на выбарах мы не змаглі перамагчы. Усе ведаюць, што гэта не так. Мы перамаглі, але нашу перамогу спрабуюць скрасці.

Менавіта таму людзі выйшлі на масавы пратэст, менавіта таму пачаліся забастоўкі, менавіта таму пратэстуе ўсё наша грамадства — ад студэнтаў да пенсіянераў, ад спартсменаў да прадпрымальнікаў.

Па-другое, я не згодная, што першая задача, якая стаіць перад намі — гэта канстытуцыйная рэформа. Такая пастаноўка мэты не адпавядае патрабаванням беларускага народа, і выглядае двухсэнсоўнай, бо сёння Лукашэнка спрабуе адцягнуць свой сыход, ведучы размову пра незразумелую канстытуцыйную рэформу ў нявызначаныя тэрміны, — піша Ціханоўская.

На думку экс-кандыдата ў прэзідэнты, «намер падаць у бліжэйшы час дакументы на рэгістрацыю партыі азначае гатоўнасць падмяніць тэму змены ўлады гатоўнасцю прасіць ва ўлады санкцыі на стварэнне партыі».

Яна адзначае, што Віктар Бабарыка запісаў свой зварот да арышту, але аўтары заявы павінны адказна падыходзіць да прыняцця палітычных рашэнняў.

— Не трэба падмяняць палітычны парадак шляхам пераходу да абмеркавання канстытуцыйнай рэформы. Заклікаю пачуць тое, што кажа народ. Спачатку — патрабаванні грамадзян, потым — рэформы, якія магчымыя толькі пасля сумленных выбараў.

Думаю, пасля новых прэзідэнцкіх выбараў нам варта было б захаваць адзінства і стварыць шырокі грамадскі рух з удзелам усіх зацікаўленых партый і грамадзян. Такі рух дапамог бы развіццю нашай краіны, — заявіла Ціханоўская.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Марыя Калеснікава і сябры штаба Віктара Бабарыка ствараюць палітычную партыю «Разам».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць