Грамадства66

«Адкажуць усе, і вы адкажаце». Акцёр Яўген Крыжаноўскі жорстка звярнуўся да Лідзіі Ярмошынай ВІДЭА

Вядомы беларускі комік Яўген Крыжаноўскі жорстка выказаўся ў адрас старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сілавікоў. «Сёння ўсе адкажуць за ўсё. І тыя, хто аддаваў загады біць людзей на вуліцах, і тыя, хто біў людзей на Акрэсціна … І вы адкажаце», - сказаў акцёр, яго відэазварот апублікаваны на фэйсбуку, піша Tut.by.

Яўген Крыжаноўскі звярнуўся наўпрост да Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Ён нагадаў, што ведае кухню выбараў: неаднойчы прымаў удзел у выбарах мясцовых саветаў і парламента як член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, а ў 2001 годзе хацеў стаць кандыдатам у прэзідэнты.

«Я ведаю, што такое пікеты, што такое разносіць улёткі, я ведаю, што такое сустрэчы з выбаршчыкамі, я ведаю, што такое падлік галасоў.

Я разумею, што вам сёння страшна. Страшна, таму што ўсё, што адбываецца цяпер — гэтыя бясконцыя гудкі аўтамабіляў, гэтыя тысячы людзей, якія выйшлі на вуліцы, якія цяпер не баяцца, гэтыя завадчане, якія на самых буйных заводах краіны выйшлі на вуліцы, дактары, студэнты, тое, што Співакоў адмовіўся ад узнагароды, і многае-многае іншае, удары палкамі АМАПа, Акрэсціна, — гэта ж усё дзякуючы і вам», - лічыць акцёр.

«Калі б не было такіх рэчаў, як выштурхоўванне з участкаў выбарчых незалежных назіральнікаў, завешванне вокнаў, закрыццё штор, таемныя падлікі, невывешванне вынікаў выбараў, - усяго гэтага магло б і не быць.

Дарэчы, за гэта вам дзякуй. Таму што сёння Беларусь становіцца іншай, трошкі дзякуючы і вам».

Акцёр не ведае, ці будзе «Нюрнбергскі працэс» у Беларусі, але ўпэўнены, што за гвалт адкажуць.

«Сёння ўсе адкажуць за ўсё. І тыя, хто аддаваў загады біць людзей на вуліцах, і тыя, хто біў людзей на Акрэсціна. Яны адкажуць. Пачынаючы ад камандзіраў і заканчваючы міністрам. І вы адкажаце.

Мне, як чалавеку, вас вельмі шкада, але як чыноўніка, — не. Нас з дзяцінства вучылі не хлусіць, не хлусіць, не хлусіць, нас каралі за гэта! А вось цяпер хлусіць было нельга катэгарычна. Але вы гэта зрабілі, Лідзія Міхайлаўна. Вось як павярнулася жыццё. Сёння вы сталі ворагам Беларусі. Гэта страшна», - заявіў Яўген Крыжаноўскі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць