Улада33

У Мінск едзе кіраўнік МЗС Чэхіі Шварцэнбэрг

Праграма візіту рыхтуецца.

На 16‑17 красавіка запланаваны візіт у Мінск Карла Шварцэнберга — кіраўніка МЗС Чэхіі, якая зараз старшынствуе ў ЕС.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе МЗС Чэхіі. Праграма візіту рыхтуецца.

У кастрычніку 2008 году МЗС Чэхіі заявіла пра жаданне пашырыць кантакты з афіцыйным Мінскам з улікам гатоўнасці беларускага кіраўніцтва рухацца па шляху дэмакратыі.

Пры канцы кастрычніка 2008 г. у Беларусі знаходзіўся намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі афіцыйых структур і лідэрамі АДС.

Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг (поўнае імя - Kaрл Ёганес Ёзэф Норберт Фрыдрых Антоній Враціслаў Мена фон Шварцэнберг) раней заяўляў,

што пытанне запрашэння Лукашэнкі на ўстаноўчы саміт праграмы «Ўсходняе партнёрства» застаецца адкрытым

і залежыць ад таго, як «сябе павядзе» беларускі лідэр і «як будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі».

У прыватнасці, адзначыў К.Шварцэнберг, прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі створыць «вялікія складанасці для Беларусі» ў стасунках з Еўрасаюзам.

Шварцэнберг сустракаўся з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у рамках двух сустрэч у фармаце «тройкі» ў кастрычніку 2008 г. (Люксембург) і ў сутдзені 2009 году (Брусель).

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць